Касцёл Унебаўзяцця НПМ у Капцёўцы
Антон Шыдлоўскі
13 мая 2011
|

С вятыня ў Капцёўцы паўстала толькі ў ХХ стагоддзі. Да гэтага часу св. Імшы на пляцы ў Капцёўцы часам цэлебраваў ксёндз, які прыязджаў з Гродна.
30 студзеня 1936 г. на сходзе жыхароў гміны Горніца было вырашана распачаць будаўніцтва касцёла ў Капцёўцы. 26 красавіка 1936 г. віленскі мітрапаліт кс. арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі асвяціў пляц пад будаўніцтва касцёла, а 5 ліпеня афіцыйна ўтварыў новую рымска-каталіцкую парафію ў Капцёўцы. Пробашчам быў прызначаны кс. Ян Храбоншч. У гэтым жа годзе былі заснаваны могілкі.
Неўзабаве надышоў трагічны верасень 1939 г. Плябанія была ўжо гатова, стаялі касцёльныя муры, трэба было накрыць іх дахам. Працы былі спынены, бо на тэрыторыю Гродзеншчыны ўвайшла Чырвоная Армія. Ваенная завіруха не дазволіла кс. Храбоншчу вярнуцца ў Капцёўку. Новую плябанію забралі пад амбулаторыю.
У 1939 – 1941 гг. прабоства ў Капцёўцы прыняў кс. Ізыдор Слычка. Вядома, што ён хаваўся і жыў у прыватных дамах. У 1941 г. пробашчам у Капцёўцы стаў кс. Вінцэнт Барсук. 22 жніўня 1945 г. кс. Барсук цэлебраваў апошнюю св. Імшу. У найбліжэйшы тыдзень яго арыштавалі і вывезлі з Капцёўкі. Падчас Другой сусветнай вайны касцёл дзейнічаў патаемна. †