Касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў в. Макараўцы
Антон Шыдлоўскі
21 ліпеня 2011
|
Дэканат Вялікая Бераставіца
Яшчэ ў 1767 г., калі маёнтак Уснарж належаў Ганне Вашчынскай, тут была пабудавана капліца ад Індурскай парафіі. Пазнейшы драўляны касцёл у стылі ранняга класіцызму пад тытулам Узвышэння Святога Крыжа быў заснаваны ў 1795 г. як філія Індурскай парафіі. Святыню пабудавалі на ўзвышшы ў заходняй частцы вёскі, на могілках, побач з сядзібай паноў Хрусціцкіх. Фундатарамі касцёла былі маршалак гродзенскай шляхты Людвік Марцыян Панцэжыньскі і яго жонка Канстанцыя са Скірмунтаў, а таксама сем’і Сарокаў і Азажыцкіх. Да філіі былі далучаны вёскі, якія раней складалі паўднёвую частку парафіі Адэльск, а пасля Другой сусветнай вайны – частка вёсак і ваколіц парафіі Крынкі. У першай палове ХIХ ст. пры касцёле дзейнічала Ружанцовае брацтва. †