ГРОДНА
Пятніца,
13 снежня
2024 года
 

Парафіі і святыні

Касцёл св. Яна Хрысціцеля ў Воўпе

Парафіі і святыні

Касцёл св. Яна Хрысціцеля  ў ВоўпеДэканат Масты
Паселішча і двор Воўпа вядомы з першай паловы XV ст. як вялікакняжацкае ўладанне. У 1449 г. кароль Казімір Ягелончык перадаў маёнтак Алёхне Судзімонтавічу (+1491), віленскаму ваяводзе і канцлеру ВКЛ (1477 – 1490). Менавіта Алёхна разам са сваёй жонкай Ядзвігай і заснаваў тут касцёл у 1477 г. У наступным годзе першы драўляны касцёл быў кансэкраваны віленскім біскупам Янам Ласовічам пад падвойным тытулам Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Яна Хрысціцеля. Новы касцёл на гэтым месцы быў пабудаваны ў 1618 г. па фундацыі віленскага біскупа Яўстафія Валовіча. Інтэр’ер касцёла быў упрыгожаны роспісам. Галоўны алтар з абразом Найсвяцейшай Тройцы створаны на сродкі тагачаснага пробашча кс. Францішка Галішэўскага. Акрамя галоўнага алтара, святыню ўпрыгожвалі яшчэ тры алтары: св. Францішка (фундатар Анджэй Альшэўскі), Найсвяцейшай Панны Марыі (фундатар Станіслаў Румбовіч), Святога Крыжа (створаны на сродкі кс. Мікалая Дыцюша, віленскага каноніка і ваўпянскага пробашча), а таксама алтарная кампазіцыя з фігурай Маці Божай (ахвяра Багданы Пшэслаўскай).
 

Касцёл Маці Божай Ружанцовай у Пясках

Парафіі і святыні


Касцёл Маці Божай Ружанцовай  у ПяскахДэканат Масты
Вёска Пяскі вядома з XVII ст. як уладанне Сапегаў, пры якіх у 1682 г. (або ў 1782 г.) і быў пабудаваны касцёл. Апошні драўляны касцёл быў пабудаваны тут у 1857 г. (або ў 1877 г.) графам Вацлавам Красіцкім і асвечаны пад тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
    У 1900 – 1914 гг. над мястэчкам узняўся новы, ужо мураваны касцёл, пабудаваны з бутавага каменю ў неагатычным стылі паводле праекта інжынера Даніева. Будаўніцтва вялося на сродкі парафіян. Цяпер святыня набыла новы тытул – Маці Божай Ружанцовай. Пры гэтым пад касцёл аддалі новую пляцоўку, метраў на 80 паўднёвей старой, бліжэй да цэнтра мястэчка. На старой пляцоўцы дагэтуль знаходзіцца пустка, абсаджаная дрэвамі.
    Перад Другой сусветнай вайной колькасць парафіян у пяскоўскай парафіі дасягала 1500 чалавек.
   

Касцёл НПМ Каралевы Польшчы ў Вялікай Рагозніцы

Парафіі і святыні

Касцёл НПМ Каралевы Польшчы  ў Вялікай РагозніцыДэканат Масты
Самастойная парафія ў Вялікай Рагозніцы была заснавана ў 1922 г. Мураваны касцёл пабудавалі ў 1926 г. (аб чым сведчыць дата на камені над уваходам) на сродкі тагачаснага ўладальніка вёскі пана Оскара Мейштовіча і яго жонкі Флоры з Кеншыцкіх. У 1929 г. святыню пад тытулам Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы Польшчы кансэкраваў віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі.

    Перад Другой сусветнай вайной колькасць парафіян дасягала 4500 чалавек, і такім чынам гэта была самая вялікая парафія Мастоўшчыны. Старыя жыхары ўспамінаюць цагляную капліцу, што некалі стаяла ў лесе на поўнач ад мясцовай сядзібы (мураваны комплекс у стылі класіцызму захаваўся), але сёння ад яе амаль няма следу. Па словах жыхароў, капліца была амаль зруйнавана яшчэ да вайны.
   

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў в. Струбніца

Парафіі і святыні

Дэканат Масты
Касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы быў заснаваны тут яшчэ да 1550 г. каралевай Бонай Сфорца. Пры гэтым святыню пабудавалі не ў самой Струбніцы, а прыкладна ў кіламетры на поўнач ад яе. Паселішча, якое ўтварылася вакол касцёла, атрымала назву Плябанцы.
   Святыня, якая дзейнічае да сённяшняга дня, была пабудавана ў 1740 г. у стылі барока дзякуючы намаганням кс. Франца Абрамовіча на сродкі Юрыя дэ Сянно-Сененскага. У 1790-1799 гг. святыня была перароблена на ахвяраванні старадубскага маршалка Яна Біспінга. У 1841 г. касцёл быў адрэстаўраваны дзякуючы намаганням кс. пробашча Гжымалы на сродкі Адама Біспінга. Да прэсбітэрыя касцёла ў гэты час была дабудавана новая капліца, пад якой зрабілі пахавальню фундатараў касцёла.
   У 1800 г. у Струбніцы старадубскім маршалкам Янам Біспінгам была закла-дзена альтарыя пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
   

Касцёл св. Яна Хрысціцеля ў Мастах Правых

Парафіі і святыні

Дэканат Масты
На самой справе, гісторыя Мастоў – гэта гісторыя гэтай вёскі. А горад Масты – паселішча, заснаванае толькі ў пачатку ХХ ст.
   Касцёл тут быў заснаваны каралевай Бонай Сфорцай у 1539 г. У сярэдзіне XVI ст. пры ім была адчынена парафіяльная школа. Драўляны касцёл, адноўлены на ахвяраванні караля Рэчы Паспалітай Аўгуста III, у 1710 г. (або ў 1740 г.) быў рэканструяваны дзякуючы намаганням кс. Антонія Валіцкага, тагачаснага пробашча парафіі. Апошняя рэстаўрацыя старажытнага драўлянага касцёла адбылася ў 1923 г.
   У ХIХ ст. у якасці філіяльнага касцёла да Мастоўскай парафіі належаў касцёл у Мікелеўшчыне. Тады агульная колькасць парафіян складала больш за 2600 чалавек. У 1906 г. тут працавалі нехабітаваныя манаскія сёстры з супольнасці Сясцёр Служак Беззаганнага Зачацця НПМ. Яны праводзілі катэхізацыю, апекаваліся касцёлам, дапамагалі хворым. Перад Другой сусветнай вайной колькасць парафіян складала прыкладна 2400 чалавек.
   Новы касцёл з чырвонай вонкавай цэглы з рысамі неабарочнага стылю пачалі будаваць тут паводле праекта архітэктара Бабкова (галоўны інжынер – Проніч, інжынер – Станкевіч К. А.) на месцы старога драўлянага касцёла, які згарэў у 1980-я гг. Вуглавы камень быў урачыста асвечаны 26 мая 1990 г. арцыбіскупам Франчэска Коласуона, Апостальскім нунцыем у СССР. Будаўніцтва скончылася ў 1992 г., а ў 1993 г. святыня была асвечана пад тытулам св. Яна Хрысціцеля.
   

Старонка 23 з 30:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  19

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.