Касцёл Унебаўзяцця НПМ і св. Андрэя Баболі ў в. Казловічы
Антон Шыдлоўскі
13 красавіка 2012
|
Дэканат Гродна-Усход
Касцёл у в. Казловічы пабудаваны ў першай палове ХIХ ст., у 1859 г. адноўлены мясцовай землеўладальніцай графіняй Светчынай, з роду Біспінгаў. Быў забраны ў католікаў і перароблены ў праваслаўную царкву. Вернікі былі далучаны да азёрскай парафіі. У 1920 г. святыня была пераасвечана ў рыма-каталіцкі касцёл пад падвойным тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Андрэя Баболі Мучаніка. У 1920 – 1922 гг. адбывалася перабудова святыні. Падчас перабудовы былі дабудаваны дзве чацверыковыя вежы. Парафія Казловічы атрымала свайго пробашча ў 1923 г. Ім стаў кс. Станіслаў Хадыка, які працаваў тут да 1932 г. Затым пробашчамі парафіі былі: кс. Казімір Маліноўскі (+1934), кс. Ян Гой (1935 – 1937 гг.), кс. Станіслаў Саросек (чэрвень 1937 г. – верасень 1939 г.). У 1939 г. колькасць вернікаў у казловіцкай парафіі перавышала 1000 чалавек. †