Капліца Беззаганнага Сэрца НПМ у в. Жытомля
Антон Шыдлоўскі
22 чэрвеня 2012
|
Дэканат Гродна-Усход
Касцёл быў заснаваны тут па фундацыі ордэна камедулаў (камедулы мелі ў Віграх найбуйнейшы кляштар у Рэчы Паспалітай, а можа, і ў Еўропе), і гэта адзіны прыклад з’яўлення адной з самых містычных супольнасцей на нашай зямлі. Драўляны храм быў пабудаваны ў 1743 г., дзейнічаў як грэка-каталіцкая царква пад тытулам св. Яна Хрысціцеля. У 1839 г. святыня была перададзена праваслаўнай Царкве. Пераробкі ў рэтраспектыўна-рускім стылі значна змянілі знешні выгляд святыні: вежа-званіца была ўпрыгожана какошнікамі і завершана непрапарцыянальна маленькім васьмігранным барабанам з цыбулепадобным купалам. Такая ж глаўка завяршала і дах паніжанай апсіды. Быў зменены таксама дэкор фасадаў.
Святыня была вернута католікам толькі ў 1924 г. і з таго часу дзейнічала як рыма-каталіцкі касцёл. Перад Другой сусветнай вайной жытомлеўская парафія была адносна невялікая – да 1000 вернікаў.†
Святыня была вернута католікам толькі ў 1924 г. і з таго часу дзейнічала як рыма-каталіцкі касцёл. Перад Другой сусветнай вайной жытомлеўская парафія была адносна невялікая – да 1000 вернікаў.†