Касцёлік вясковы, прыгожы, як шэдэўр…
Андрэй Вашкевіч
12 верасня 2021
|
Няма ў бліжэйшых ваколіцах Гродна мястэчка больш захаванага, чым наднёманскае Лунна. Дзесяткі цагляных “пажыдоўскіх” камяніц, праваслаўная царква ды сімпатычны касцёл быццам паглыбляюць у атмасферу пачатку ХХ стагоддзя, калі на гэтай зямлі мірна суіснавалі іудзеі ды прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій. Пашанцавала Лунну і на знакамітых асоб. Не адзін раз наведвала мястэчка каралева Бона Сфорца, малілася ў мясцовым касцёле знакамітая пісьменніца Эліза Ажэшка, рупліва збірае гісторыю Лунна сучасны яго летапісец Лявон Карповіч… †