Многа ці мала
– Што-небудзь у школе здарылася? – спыталася мама.
– Кожны дзень адно і тое ж. Гэтыя лічбы і літары блытаюцца, хутка ўжо па начах сніцца будуць.
– Няўжо так цяжка вучыцца?
– Сёння зноў не пагуляю, – сказаў Пятрусь ледзь не плачучы. – Ізноў кучу хатніх заданняў задалі, да ночы прыйдзецца сядзець.
Толькі Пятрусь паабедаў і сеў за матэматыку, як хтосьці пазваніў у дзверы. Гэта прыйшоў Стасік, яго аднакласнік, і стаў цікавіцца, ці выйдзе ён сёння на вуліцу пагуляць. †