ГРОДНА
Серада,
16 кастрычніка
2024 года
 

Дзіцячы куточак

Казка пра дзве свечкі

Дзіцячы куточак

Прынёс чалавек у капліцу дзве свечкі, запаліў іх і паставіў перад абразом. Свечкі заплакалі сваімі гарачымі васковымі слязамі і зразумелі, што ім не прыйдзецца ўжо доўга жыць. Свечкі сталі прасіць чалавека, каб ён патушыў іх. Ім не хацелася згараць да канца, а хацелася пажыць даўжэй. А чалавек кажа ім у адказ:
   – Вы створаны для таго, каб дарыць людзям святло, і абедзве робіце добрую і важную справу – асвятляеце абраз. Людзі, якія прыходзяць у капліцу, каб паразмаўляць з Богам, удзячны вашаму свячэнню. Бо калі ў капліцы цёмна, ваш агонь дапамагае ім бачыць абраз. Усё сваё кароткае жыццё вам трэба гарэць і свяціць людзям, бо для гэтага вы прызначаны.
 

Прыгожая жаба і брыдкі сабака

Дзіцячы куточак

Нават і такое здараецца ў жыцці: слізкая зялёная жаба можа стаць прыгожай, а шыкоўны сабака – брыдкім, бо сапраўдная прыгажосць схавана не звонку, а ў сэрцы. Неяк аднойчы паляўнічы сабака бег уздоўж берага і шукаў качку, якую падстрэліў яго гаспадар. Сабака абнюхваў паветра, кусты і траву ў пошуках параненай птушкі і нечакана наскочыў на жабу, якая сядзела ў зарасніках чароту.
    – Жаба, ты нідзе тут не бачыла параненай качкі? – спытаўся сабака.
    Жаба бачыла качку. Яна ведала, што ў качкі засталося сямёра маленькіх качанят, а таму паказала ёй адно зацішнае месца, дзе можна было часова схавацца ад паляўнічага і яго сабакі. Таму, калі жаба ўбачыла сабаку, яна нічога яму не сказала.
   

Неразумны флюгер

Дзіцячы куточак

– Ах, як жа цяжка жыць, – уздыхаў флюгер, круцячы галавой у розныя бакі. – Вецер то туды, то сюды. А я павінен за ім паспяваць. А дождж, калі б Вы ведалі, як мяне даймае дождж. Ён змушае мяне круціцца без прыпынку. У мяне круціцца галава і мне пачынае здавацца, што яшчэ трохі, і я звалюся.
    Маленькая божая кароўка ўважліва слухала скаргі флюгера, гледзячы на яго вочкамі-пацеркамі. Ёй да слёз было шкада яго. Яна толькі ўчора прыляцела ў гэтую мясцовасць і яшчэ не паспела ні з кім пазнаёміцца, акрамя флюгера, які працягваў жаліцца:
    – А калі яшчэ гром і маланка пачынаюцца!.. Вы сабе не ўяўляеце, які гэта жах. Мяне падкідае і збівае з напрамку. Не, я больш так не магу, я не перажыву гэтага. Усе круцяць мною, як жадаюць, як каму ўздумаецца. І нікога ніколі не цікавіць, чаго жадаю я сам.
   

Палявое дрэва

Дзіцячы куточак

Зіма падыходзіла да кан­ца. Цёплыя прамяні сон­ца ўсё часцей прабіваліся скрозь аблокі, і прырода патроху абуджалася ад сну. Напярэдадні вясны ўсе дзеці ў класе Валіка атрымалі заданні. Адны малявалі, іншыя сеялі насенне кветак, а Валіку даручылі напісаць сачыненне, тэма якога – вядомая прымаўка: “Чалавек нібы палявое дрэва”. “Дзіўна, – падумаў Валік. – Дрэва – гэта дрэва, а чалавек – гэта чалавек. Што паміж імі агульнага? Трэба пагаварыць з братам. Ён вучыцца ва ўніверсітэце і, напэўна, усё падрабязна мне растлумачыць”.

   Валік дачакаўся канца ўрокаў і пабег дахаты.

    Брат Валіка, Міхась, уважліва выслухаў пытанне, узяў аловак і намаляваў парастак.
   

Хто такі Святы Валянцін?

Дзіцячы куточак

14 лютага ўспамінаюць Святога Валянціна і адзначаюць Дзень усіх закаханых.
Розных гісторый і легенд пра Святога Валянціна ходзіць нямала. Так хто ж ён, Святы Валянцін, які падарыў усяму свету Дзень закаханых?
    Кажуць, што Святых Валянцінаў, якія памерлі ў Старажытным Рыме ў 270 г. і ўшаноўваюцца ў адзін і той жа дзень, было два. Многае ў легендах пра Святога Валянціна супадае і пераплятаецца, але кожная з іх мае нейкі свой нюанс. Таму прапаную выбраць тую гісторыю, якая Вам больш спадабаецца.
    Паводле адной версіі, Валянцін быў лекарам і жыў у Рыме. Яго называлі “гастранамічным доктарам”, бо ён заўсёды клапаціўся пра тое, каб лекі, якія ён раіў хворым, мелі прыемны смак. Таму ён змешваў горкія мікстуры з віном, малаком ці мёдам.
    Яшчэ адна легенда распавядае, як хрысціянскі прапаведнік Валянцін быў пасаджаны ў турму за веру і за тое, што на вачах усіх вылечыў дачку турэмшчыка: вярнуў ёй зрок. Валянціна прыгаварылі да смерці, і перад тым, як панесці смяротнае пакаранне, ён паслаў дзяўчыне развітальны ліст, у памяць пра які ў Дзень Святога Валянціна прынята дарыць адзін аднаму віншавальныя паштоўкі ў выглядзе сэрцаў.
   

Знайсці Ружу ўнутры сябе

Дзіцячы куточак

Адзін чалавек пасадзіў ружу, рупліва даглядаў яе, паліваў. Але перш, чым яна зацвіла, ён асцярожна агледзеў яе.
    Чалавек убачыў бутон, які павінен быў хутка распусціцца, а таксама ён заўважыў на сцябле шыпы і падумаў: “Як з расліны з мноствам калючых шыпоў можа вырасці прыгожая кветка?”
    Засмучаны гэтай думкай, ён перастаў паліваць ружу, і кветка загінула, так і не паспеўшы зацвісці.
    А ці ведаем мы, што дзесьці ўнутры кожнай душы ёсць такая Ружа. Ці памятаем, кім мы з’яўляемся? Па чыім вобразе і падабенстве былі створаны? Гэты вобраз упісаны ў нашае сэрца з самага нараджэння. Якасці, якія робяць нас падобнымі да нашага Творцы, растуць унутры нас сярод шыпоў, якімі з’яўляюцца нашыя памылкі. Многія глядзяць на сябе і бачаць толькі гэтыя шыпы.
   

Возера і ручаёк

Дзіцячы куточак

“Нарэшце, будзьце ўсе аднадумныя, спагадныя, поўныя братняй любові, міласэрныя, пакорныя…” 1П 3, 8
У далёкай горнай краіне жылі па суседстве возера і ручаёк. Возера размяшчалася каля падножжа гары, а выток ручая пачынаўся значна вышэй – на самой гары.
    Возера вельмі ганарылася сабой.
    – Паглядзі, ручаёк, якое я прыгожае, вялікае і чыстае!
    – Так, – пагадзіўся ручаёк, – ты вельмі прыгожае. І, напэўна, у цябе шмат сяброў. Бо ты такое вялікае, што можаш дарыць свае воды ўсім, хто жадае піць. А я маленькі, і ніхто мяне не заўважае.
    – Ха-ха-ха! – засмяялася возера. – Навошта мне раздаваць свае воды іншым? Так і я магу стаць маленькім.
    Падышоў неяк да возера горны козлік.
   

Старонка 21 з 29:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  77

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.