Супакой на зямлі?
Анёлы, якія з’явiлiся пастухам на бэтлеемскім полі ў тую самую ноч, калі нарадзіўся Езус, спявалі: “Слава на вышынях Богу, і на зямлі супакой людзям добрай волі” (Лк 2, 13) Цудоўныя словы, ці не так? Бо ўсе людзі хочуць супакою ў сям’і, супакою ў краіне, супакою на Зямлі. Але дзе ж ён, гэты супакой? З інтэрнэту і телебачання мы даведваемся, што многія народы ваююць, у многіх сем’ях, якія жывуць побач з намі, няма паразумення і згоды. Аб якім жа супакоі спявалі анёлы? Аднойчы адзін цар паабяцаў узнагароду за лепшую карціну, якая адлюстроўвала б супакой. Шматлікія мастакі спрабавалі намаляваць супакой на палатне. Але толькі дзве карціны спадабаліся цару. На адной было намалявана возера з роўнай паверхняй, у якім велічна адбіваліся пакрытыя зялёнай расліннасцю высокія горы і блакітнае неба з далікатнымі белымі аблокамі. Усё выглядала так мірна! †
Калі дарослы можа прыняць сакрамант святога хросту?
С
“Слаўлю Цябе, бо я дзівосна зладжаны. Дзівосныя дзеі Твае, і душа мая ўсведамляе гэта” (параўн.: Пс 139, 14)
“Бо ўвесь закон у адзін сказ укладваецца: любі бліжняга твайго, як самога сябе” (Гал 5, 14)
“Як добра і як прыемна, калі браты жывуць разам” 




Дарагія Чытачы!