Многа ці мала
Надакучыла вучыцца, – сказаў Пятрусь маме, калі прыйшоў са школы ў дрэнным настроі. Ён скінуў свой ранец на падлогу і сумны сеў на канапу.– Што-небудзь у школе здарылася? – спыталася мама.
– Кожны дзень адно і тое ж. Гэтыя лічбы і літары блытаюцца, хутка ўжо па начах сніцца будуць.
– Няўжо так цяжка вучыцца?
– Сёння зноў не пагуляю, – сказаў Пятрусь ледзь не плачучы. – Ізноў кучу хатніх заданняў задалі, да ночы прыйдзецца сядзець.
Толькі Пятрусь паабедаў і сеў за матэматыку, як хтосьці пазваніў у дзверы. Гэта прыйшоў Стасік, яго аднакласнік, і стаў цікавіцца, ці выйдзе ён сёння на вуліцу пагуляць. †

Па іхніх пладах пазнаеце іх. (Мц 7, 16)
У
–
Дарагі наш Маленькі Сябар! Ты, хіба, ведаеш, што малітва з’яўляецца размовай з Богам. Яна не павінна абмяжоўвацца да адгаворвання пацераў і ўдзелу ў св. Імшы ў нядзелю і святы. Сапраўдная малітва – гэта таксама штосьці большае, чым пазіранне на абразы і банальнае паўтарэнне завучаных формул. Жыццё хрысціяніна павінна быць напоўнена Богам, мы павінны штодзённа размаўляць з Ім як з Кімсьці, Хто нас вельмі любіць і гатовы выслухаць у любую хвіліну.



Дарагія Чытачы!