Сняданак з Богам
Прывітанне, Маленькі Сябар! А ці ведаеш Ты, дзе можна сустрэць Бога? Мажліва, у касцёле, на катэхезе... Так, але не толькі. Бога можна ўбачыць у кожным чалавеку, бо чалавек створаны па Яго вобразе і падабенстве. Гэта значыць, што Гасподзь жыве ў кожным з нас, у нашых блізкіх, сябрах, знаёмых і незнаёмых. Як у гэтым упэўніцца? Глядзець на ўсё з чыстым сэрцам: адкрыта і шчыра.
Сёння прапануем Табе паразважаць над тым, што робіць людзей шчаслівымі.
Каго ён сустрэў у парку?
Чаму вырашыў падзяліцца сваім сняданкам?
Чым хлопчыка ўразіла пажылая жанчына?
Пра якога Бога расказвалі ў сваіх сем’ях хлопчык і жанчына? †
Дарагі Маленькі Сябар! Мы ведаем, як часам складана маліцца. У галаве віруюць розныя думкі, у сэрцы пачынаецца беспарадак. Нават здараецца, што малітва пачынае проста нарваваць!
Прывітанне, Маленькі Сябар! З дня ў дзень вакол нас адбываюцца маленькія цуды: свеціць сонца, дзьме вецер, падае дождж. У небе лётаюць птушкі, па зямлі ходзяць жывёлы. Свет такі разнастайны, што не хопіць жыцця, каб пералічыць усё, што ў ім адбываецца. Толькі ўявіце: быў час, калі нічога гэтага не існавала. Даўным-даўно свет быў створаны Нябесным Айцом. Ён пасяліў у ім чалавека, каб той жыў, радаваўся і праслаўляў Бога.
Прывітанне, Маленькі Сябар! Спадзяёмся, Табе спадабалася шукаць сэнс у простай, на першы погляд, прыпавесці. Упэўнены, да нашчупвання сутнасці далучаліся Твае бацькі і сябры. Бо не так і проста распазнаць, што тоіцца за займальным сюжэтам і ўчынкамі герояў. Але, прыклаўшы некаторыя намаганні і адказаўшы на пытанні пасля прачытання прыпавесці, Ты здабываеш зерне мудрасці. Яно будзе наспяваць у Тваёй душы і праз некаторы час дасць добры плён. Можаш не сумнявацца, у патрэбны час яно закаласіцца прыгожай рунню.
Прывітанне, Маленькі Сябар! З пакалення ў пакаленне нашыя продкі распавядалі адзін аднаму прыпавесці, якія неслі ў сабе якое-небудзь павучанне. Шмат гісторый дайшло і да сённяшніх дзён. Адны з іх здольны нас натхняць, другія выклікаюць усмешку, трэція ж падштурхоўваюць над нечым задумацца. Усе яны пранікаюць у сэрцы падобна насенню, якое ў пэўны час прарасце і прынясе плады.
Вялікімі крокамі ідзе кастрычнік – ружанцовы месяц. У касцёле або дома сярод сям’і мы молімся на ружанцы. Перабіраючы пацеркі, мы гаворым “Ойча наш” і “Вітай, Марыя”. Вы напэўна ведаеце, што ружанцовая малітва мае незвычайную моц: гэта менавіта дзякуючы ёй многія людзі засталіся жывыя, маюць шчасце ў сям’і, ім шанцуе ў працы. Святы Айцец Піо гаварыў, што ружанец – гэта найлепшая зброя супраць д’ябла. Гэты святы штодня адгаворваў вельмі шмат ружанцаў і так стаў незвычайным рыцарам Марыі. Вы таксама можаце дапамагчы Марыі выратаваць свет ад зла і пекла! Да канца кастрычніка засталося толькі два тыдні!



Дарагія Чытачы!