Жабяняты і высокая вежа
Ангеліна Пакачайла
14 жніўня 2016
|
Прывітанне, Маленькі Сябар! Напэўна, Табе не раз даводзілася чуць: “у цябе не атрымаецца, нават не спрабуй”, “не хопіць сіл, пакінь”. А дзесьці ўнутры Ты разумеў, што ўсё ж такі змог бы, хоць і адольвалі сумненні.
Сёння прапануем Табе паразважаць аб тым, што трэба верыць у сябе, нягледзячы на ўсе недавер акружаючых.
Неяк жабяняты вырашылі зладзіць паміж сабой спаборніцтва: хто першы ўзлезе на вяршыню вежы. Сабралася шмат цікаўных. Усім хацелася паглядзець, як жабяняты будуць скакаць, і разам з тым пасмяяцца над удзельнікамі. Зразумела, ніхто з гледачоў не верыў, што хтосьці зможа залезці наверх.
Спаборніцтва пачалося. З розных бакоў пачуліся крыкі:
– У вас нічога не атрымаецца! Гэта вельмі складана! Вежа занадта высокая! Няма шансаў!
Адно за адным жабяняты падалі ўніз. Некаторыя ж прадаўжалі караскацца наверх. Натоўп голасна крычаў:
– Занадта цяжка! Ні адзін з вас не зможа гэтага зрабіць!
Неўзабаве жабяняты стаміліся і пападалі. Акрамя аднаго, якое ўздымалася ўсё вышэй і вышэй... Яно адзінае, хто здолела падняцца на самую вяршыню вежы.
Усе сталі распытваць пераможцу, як яму ўдалося знайсці ў сабе столькі сіл.
Аказалася, чэмпіён быў глухім. †
Сёння прапануем Табе паразважаць аб тым, што трэба верыць у сябе, нягледзячы на ўсе недавер акружаючых.

Спаборніцтва пачалося. З розных бакоў пачуліся крыкі:
– У вас нічога не атрымаецца! Гэта вельмі складана! Вежа занадта высокая! Няма шансаў!
Адно за адным жабяняты падалі ўніз. Некаторыя ж прадаўжалі караскацца наверх. Натоўп голасна крычаў:
– Занадта цяжка! Ні адзін з вас не зможа гэтага зрабіць!
Неўзабаве жабяняты стаміліся і пападалі. Акрамя аднаго, якое ўздымалася ўсё вышэй і вышэй... Яно адзінае, хто здолела падняцца на самую вяршыню вежы.
Усе сталі распытваць пераможцу, як яму ўдалося знайсці ў сабе столькі сіл.
Аказалася, чэмпіён быў глухім. †
Пра кроціка Здзіся
Кінга Красіцкая
29 мая 2016
|

– Здзісь, не плач, яшчэ ж не ўсё страчана. Я чула пра ўрача, які лечыць ногі. Але ён жыве вельмі далёка адсюль, і трэба яго шукаць. Калі б ты з ім сустрэўся, ён, напэўна, вылечыў бы цябе. Мудрая сава сказала, што гэта незвычайны ўрач. А калі так, то не было чаго вагацца. І Здзісь вырашыў паспрабаваць. †
Мокрая хустка
Ангеліна Пакачайла
15 мая 2016
|

Раскаянне – непрыемнае пачуццё. Але калі душа здольная яго перажываць, значыцца, чалавек усведамляе, што робіць нешта дрэннае, і імкнецца ў будучым больш не рабіць зла.
Сёння прапануем Табе паразважаць аб каштоўнасці раскаяння.
У старажытныя часы жыў адзін страшны разбойнік, які наводзіў на людзей жах. Не раз імператар пасылаў на яго атрады салдатаў, але ўсе спробы схапіць разбойніка заканчваліся няўдачай. Тады правіцель паабяцаў злачынцу поўнае прабачэнне, калі той спыніць рабаванні.
Бандыт быў крануты велікадушнасцю імператара і пайшоў да яго, каб раскаяцца ва ўсіх сваіх злачынствах. Імператар дараваў яму. А пасля разбойнік цяжка захварэў. †
Бандыт быў крануты велікадушнасцю імператара і пайшоў да яго, каб раскаяцца ва ўсіх сваіх злачынствах. Імператар дараваў яму. А пасля разбойнік цяжка захварэў. †
Яблык
Кінга Красіцкая
17 красавіка 2016
|

Чаму аднойчы манарх усё ж пачаў цаніць яблыкі жабрака?
Ці не падобны мы часам да гэтага караля?
Хто нагадвае ціхага, цярплівага і пакорнага чалавека?
Дзе ўтоены найпрыгажэйшы дар, які нам пакінуў Хрыстос?
Што гэта за дар?
Кожную раніцу багаты кароль збіраў даніну ў сваіх падданых. Ён сядаў на вялізным троне, усцеленым чырвонай матэрыяй, у руку браў залаты скіпітр, а на галаву ўскладаў карону, аздобленую каштоўнымі камянямі. Яму ўсяго хапала. У яго была цудоўная сям’я – жонка і дзесяць дзяцей, якім належалі ўсе багацці, вялікае каралеўства, шмат мудрых дарадцаў, войска і, што самае галоўнае, не было ніякіх ворагаў. Таму ён мог жыць спакойна і без страху. Здавалася б, кароль павінен быць шчаслівы, але так не было. Яму проста стала страшна сумна. Кароль спадзяваўся, што, можа, урэшце рэшт здарыцца штосьці, што зменіць яго манатоннае жыццё. †
Ліхтаршчык
Ангеліна Пакачайла
06 сакавіка 2016
|

Сёння прапануем Табе паразважаць над тым, што з’яўляецца вызначальным: не тое, што пра цябе думаюць, а тое, што ты робіш.
Было гэта вельмі даўно. У адным сярэднявечным горадзе жыў ліхтаршчык.
Чалавек старэйшага ўзросту, несамавіты на выгляд, ціхі і лагодны. Кожны вечар хадзіў ён па горадзе і асвятляў вуліцы. Крэмзаў запалкай па падэшве свайго зношанага чаравіка, ад чаго самы цёмны завулак станавіўся светлым і таму ўтульным.
Суседзі мала што ведалі пра беднага ліхтаршчыка. Ён здаваўся нелюдзімым і ў чымсьці нават дзіўным. Гараджане лічылі дзядулю лайдаком: “Ну, хіба не зломак, – абураліся яны, – спіць ўвесь дзень, а ўначы на зоркі любуецца”. Дзеці абзывалі дзядулю начным карлікам, таму што ён з’яўляўся на вуліцы толькі з надыходам змяркання. †

Млынар
Ангеліна Пакачайла
21 лютага 2016
|

Сёння прапануем Табе паразважаць над тым, наколькі важныя ў нашым жыцці нават самыя маленькія рэчы.
Жыў калісьці на свеце адзін скупы млынар. Яго маленькі вадзяны млын стаяў на беразе невялікай рачулкі.†
Наступныя артыкулы...
Старонка 11 з 29: