Чаму ў адвэнтавым вянку чатыры свечкі?
Трывае Адвэнт – радасны час чакання прыйсця Пана. Адна з самых прыгожых традыцый гэтага перыяду – запальванне чатырох свечак у вянку з яловых галінак. Звычайна тры свечкі чырвонага або фіялетавага колеру, а адна з іх, чацвёртая, бывае ружовай. Што ж яны азначаюць і чаму іх менавіта столькі? У першую нядзелю Адвэнту ўрачыста запальваецца першая свечка, якая называецца Свечкай прароцтваў. Яна сімвалізуе біблейскія прадказанні, што папярэднічалі з’яўленню Збаўцы – Езуса Хрыста. Другая свечка запальваецца ў другую нядзелю Адвэнту. Гэта Бэтлеемская свечка, названая так у памяць аб падарожжы Марыі і Юзафа ў старажытны горад і нараджэнні там Езуса. Трэцяя свечка – Свечка пастухоў – гарыць у вянку ад трэцяй нядзелі Адвэнту. Яна прысвечана пастухам, якія з дапамогай анёлаў першымі прыйшлі пакланіцца Дзіцяці. Чацвёртая завецца Свечкай анёлаў. Запальваецца ў нядзелю напярэдадні Божага Нараджэння. Сімвалізуе Боскую сутнасць Збавіцеля. †
Ш
Прывітанне, Маленькі Сябар! Напэўна, у Тваім жыцці здараліся сітуацыі, калі было цяжка пакорліва прыняць сваю долю. З вуснаў гучалі нараканні, бо здавалася, што Бог пасылае выпрабаванні несправядліва і незаслужана. Але ўся справа ў тым, што Усемагутны ніколі не памыляецца і лепей ведае, чаго мы патрабуем. Сёння прапануем Табе паразважаць над тым, як часам няпроста зразумець Божую волю.
Прывітанне, Маленькі Сябар! У жыцці часам здаецца, што бацькі адрасуюць у Твой бок зашмат настаўленняў: іх сотні, а Ты адзін. Як з імі ўсімі зладзіць? Іншы раз не хапае сіл і жадання, каб адолець хоць палову з іх. Але да бацькоў усё ж трэба прыслухоўвацца, бо яны маюць рацыю.



Дарагія Чытачы!