Чаму ў маі молімся Ларэтанскай літаніяй?

Ларэтанская літанія атрымала сваю назву ад італьянскага горада Ларэта, дзе ў мясцовай базіліцы захоўваецца т. зв. святы дом, фрагменты жылля Багародзіцы. Менавіта тут Літанія Найсвяцейшай Панне Марыі была асабліва папулярнай. Аднак лічыцца, што з’явілася яна ў XII стагоддзі ў Францыі. Першапачатковая версія Літаніі не захавалася. Адзін з варыянтаў тэксту ў 1575 годзе кіраўнік хору ў Ларэта Кастанца Порта паклаў на музыку. Гэта і паспрыяла папулярызацыі менавіта такой версіі, якая стала вядомай ва ўсім свеце. У 1581 годзе папа Сікст V дараваў індульгенцыю (поўны адпуст караў за грахі) усім, хто чытае Ларэтанскую літанію.
Марыя працягвае сваю далонь і дапамагае кожнаму, нават самаму вялікаму грэшніку, які да Яе звяртаецца. Няхай пацвярджэннем гэтаму будзе апавяданне святара-салезіяніна Бруна Фэрэра “Святы Пётр і Марыя”. †
Першыя ў свеце шпіталі і бальніцы былі створаны пры хрысціянскіх кляштарах і святынях. Ля ўваходу заўсёды вісеў крыж – сімвал бязмежнай міласэрнасці Езуса. Там пацыентаў лячылі бескарысліва: не за грошы, а з пачуцця любові і спагады да чалавека. Любы хворы, нават калі быў бедны, мог прыйсці ў такі шпіталь, каб атрымаць неабходную медыцынскую дапамогу.
утка споўніцца 160 гадоў з дня смерці Дамініка Савіо, які з’яўляецца адным з самых маладых заступнікаў у небе, прызнаных Касцёлам. Яшчэ пры жыцці хлопчык зразумеў, што стаць святым нескладана. У гэтым яму дапамагла “формула” кс. Яна Боска.



Дарагія Чытачы!