Чаму слова “мама” з’яўляецца галоўным і самым дарагім?
Склад “ма” – самы просты з таго, што можа вымавіць немаўля. І слова “мама” з’явілася, як мяркуюць, з паўтарэння дадзенага склада. Магчыма, гэта было першым словам усяго чалавецтва. Ад яго і да таго падобных “дзіцячых” слоў пачалася ў глыбокай старажытнасці наша мова.Мама – галоўны чалавек у жыцці нованароджанага. Яна праводзіць з немаўлём шмат часу, клапоціцца пра яго, выхоўвае. З маленства жанчына апекуецца сваім дзіцём як анёл. Аб гэтым нам распавядае наступная гісторыя…
За дзень да свайго нараджэння дзіця спытала ў Бога:
– Кажуць, заўтра мяне адправяць на зямлю. Як жа я, такі малы і безабаронны, буду там жыць?
Бог адказаў:
– Я падару анёла, які паклапоціцца пра цябе.
Дзіця задумалася. Пасля заўважыла:
– Тут, на нябёсах, я толькі смяюся і спяваю. Гэтага мне дастаткова для шчасця… †
У
К
С
У
Н



Дарагія Чытачы!