Памолімся разам са знакамітымі людзьмі
Божа, я прашу не аб цудах і не аб міражах, а аб сіле на кожны дзень. Навучы мяне «мастацтву» маленькіх крокаў. Зрабі мяне назіральным і вынаходлівым, каб у неаднастайнасці будняў своечасова засяродзіцца на адкрыццях і вопыце, якія мяне ўсхвалявалі. Навучы мяне правільна распараджацца часам майго жыцця. Падары мне тонкае пачуццё, каб адрозніваць першараднае ад другараднага. Я прашу аб сіле для страманасці і меры, каб па жыцці я не лунаў і не спаўзаў, а разумна планаваў свой дзень, мог бы бачыць вяршыні і далі, і хоць зрэдку знаходзіў бы час для асалоды мастацтвам. Дапамажы мне зразумець, што мары не могуць быць дапамогай: ні мары пра мінулае, ні мары пра будучыню. Дапамажы мне быць тут і цяпер і ўспрыняць гэтую хвіліну як самую важную.Усцеражы мяне ад наіўнай веры, што ўсё ў жыцці павінна быць гладка. †
М
М
П
Прыслухаемся…
Паважаныя чытачы!




Дарагія Чытачы!