Як Жырафа сама сябе пакарала
Жырафа была працавітай. Але яна ўмела працаваць шмат і без адпачынку толькі тады, калі ведала, што за сваю працу атрымае ўзнагароду. Але проста так, ад шчырага сэрца, Жырафа працаваць не жадала і не магла. Як толькі Жырафа чула просьбу зрабіць добрую справу, то жаданне працаваць у яе знікала, і раптам працавітая Жырафа станавілася гультайкай. Нават проста дапамагчы нахіліць галінку якому-небудзь галоднаму звярку ёй здавалася цяжкім.
Аднойчы Вожык папрасіў Жырафу сарваць яблык, які рос высока на дрэве, і пачуў грубіянскі адказ: “У цябе ў самога ёсць шыя, вось і цягні яе, як я. А не можаш - тады збірай гнілыя яблыкі з зямлі або еш траву”. †