ГРОДНА
Аўторак,
07 мая
2024 года
 

Беларусь

Хор з Германіі выступіў перад парафіянамі з Гомеля

Беларусь

Пінская дыяцэзія
6 студзеня 2010 г. у парафіі імя Нараджэння Божай Маці ў Гомелі (Пінская дыяцэзія) падчас св. Імшы ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана выступіў царкоўны хор з Гайдэльберга і Фрайбурга, якога суправаджаў сімфанічны аркестр college’u імя Сакалоўскага. Госці выканалі фрагменты твора “Missa brevis” Вольфганга Амадэя Моцарта. Дырыжор хору Крыштаф Андрэас Шэфер, вітаючы католікаў з Гомеля, зазначыў, што два тыдні таму артысты адзначалі на сваёй радзіме Германіі свята Божага Нараджэння, а сёння яны могуць прадаўжаць дзяліцца радасцю з іншымі ў Беларусі.
 

20-ці годдзе ўзнаўлення дзейнасці а. босых кармелітаў у Беларусі

Беларусь

14 снежня 2009 г. у нарачанскай парафіі імя св. Андрэя-апостала (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) пачалося святкаванне 20-ці годдзя ўзнаўлення дзейнасці айцоў-кармелітаў босых на тэрыторыі Беларусі. Пробашч мясцовай парафіі а. Бэрнард Радзік OCD нагадаў падчас урачыстай св. Імшы пра ўсіх айцоў-кармелітаў, якія на працягу гэтых гадоў працавалі ў парафіі і заклікаў прысутных памаліцца як за памерлых, так і за тых, хто сёння служыць Касцёлу і людзям у Беларусі.
   

Пасяджэнне рады ККББ па справах сям’і

Беларусь

25 лістапада 2009 г. у Мінску ў сядзібе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі адбылося пасяджэнне рады па справах сям’і пры ККББ. Члены рады выслухалі справаздачу па гадавой працы дыяцэзіяльных душпастыраў і абмеркавалі планы працы на 2010 год.
   

Пінск. Новыя дыяканы

Беларусь

5 снежня 2009 г. у пінскім касцёле імя Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны Валенты Ляўковіч і Юрый Мёдушэўскі, клерыкі Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя Тамаша з Аквіну ў Пінску, атрымалі з рук дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца дыяканскія пасвячэнні.
   

Канферэнцыя на тэму: “Хрысціянства – у зменлівым свеце”

Беларусь

28 лістапада б.г. у рамкай міжканфесійнага хрысціянскага дыялогу ў мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Я. Рау прайшла канферэнцыя на тэму: “Хрысціянства – у зменлівым свеце”. Яго ўдзельнікамі былі прадстаўнікі праваслаўнага, каталіцкага і пратэстанцкага Касцёлаў з Беларусі і з-за мяжы. Выступленні прадстаўнікоў каталіцкага Касцёла датычылі штогадовых праграмаў, рэалізаваных Касцёлам у Беларусі.
   

Прадаўжаюцца працы над канкардатам

Беларусь

Як паінфармаваў падчас канферэнцыі он-лайн упаўнаважаны па справах веравызнанняў і нацыянальнасцяў у Беларусі Леанід Гуляка працаўнікі яго ведамства ўдзельнічаюць у апрацоўцы праекту для заключэння канкардату паміж Беларуссю і Ватыканам. 12 чэрвеня 2003 г. было заключана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларуссю і беларускай праваслаўнай Царквой, на падставе якога дзяржаўныя органы і беларускі экзархат апрацавалі і заключылі 14 супольных праграмаў супрацоўніцтва.
   

Нумар 283: радком с краіны

Беларусь

Беларусь
Інфармацыя з пленарнага пасяджэння ККББ
   24 чэрвеня б.г. у сакратарыяце ККББ у Мінску адбылося пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. У ім прынялі ўдзел усе члены канферэнцыі, апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відовіч, сакратар апостальскай нунцыятуры ў Беларусі ксёндз-пралат Крыспін Вітальд Дубель, апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Ян Сяргей Гаек MIC. У сувязі з заканчэннем тэрміна паўнамоцтваў старшыні, намесніка старшыні і генеральнага сакратара ККББ з пачатку пасяджэння прайшлі выбары кандыдатаў для выканання згаданых функцый. Тайным галасаваннем было выбрана кіраўніцтва Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі (у складзе, які існуе да гэтай пары) на чарговыя 3 гады, згодна са статутам ККББ. Старшынёй канферэнцыі на новы тэрмін быў выбраны Аляксандр Кашкевіч, гродзенскі біскуп, намеснікам старшыні – Уладзіслаў Блін, віцебскі біскуп, а генеральным сакратаром – Антоній Дзям’янка, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Епіскапат абмеркаваў праблему перакладаў літургічных тэкстаў на беларускую мову, прызнаючы зробленыя да гэтага часу пераклады, згоднымі з нормамі ватыканскай інструкцыі “Liturgiam authenticam”. Ішла размова таксама пра візіт ad limina Apostolorum, які намечаны для беларускіх біскупаў у снежні. У сувязі з годам Святарства была падтрымана ініцыятыва правесці сустрэчу святароў і кансэкраваных асобаў з усёй Беларусі, якая адбудзецца ў дзень успаміну апекуна святароў св. Яна Марыі Віянэя 4 жніўня б.г. у касцёле імя св. Сымона і Алены ў Мінску. Апрача гэтага закраналіся іншыя справы, якія былі важныя для каталіцкага Касцёла Беларусі.

З нагоды каранацыі абраза Браслаўскай Божай Маці

   22 жніўня 2009 г. адбудзецца ўрачыстасць, падчас якой будуць ускладзены папскія кароны на абраз Браслаўскай Божай Маці. У гэты дзень у час св. Імшы у 11.00 у дыяцэзіяльным санктуарыі імя Божай Маці, Каралевы Азёраў у Браславе акт каранацыі ажыццявіць кардынал Яўхім Майснэр, Мітрапаліт Кёльна. “Святая Марыя займае з моманту Звеставання важнае месца ў Валадарстве Божага Сына” – піша біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін у пастырскім лісце з нагоды ўрачыстасці каранацыі абраза Браслаўскай Божай Маці. Накіроўваючы сваё пасланне да духавенства і вернікаў дыяцэзіі іерарх разважае пра мацярынскі ўклад Марыі ў адкупленне чалавецтва, які быў пацверджаны на Галгоце, калі Балесная Маці, стоячы пад крыжам свайго Сына, разам з Ім перажывала боль. Ардынарый Віцебскай дыяцэзіі заахвочвае вернікаў прыбыць у гэты ўрачысты дзень да абраза Божай Маці разам з блізкімі і знаёмымі, каб прасіць Каралеву нашых сэрцаў аб міласэрнай дапамозе і благаславенні для нашых сем’яў, парафіяў, дыяцэзіі і Беларусі. У рамках духоўнай падрыхтоўкі да каранацыі абраза з 26 ліпеня да 2 жніўня б.г. у Браславе адбудзецца пленэр для мастакоў і фатографаў, прысвечаны Браслаўскай Божай Маці, які будзе спалучаны з рэкалекцыямі. Дадатковую інфармацыю пра ўдзел у пленэры і рэкалекцыях можна будзе атрымаць па тэл.: + 375 29 512 17 92 (ксёндз Лешэк Віцвіцкі SDS ).
   

Старонка 9 з 9:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  239

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.