ГРОДНА
Пятніца,
13 снежня
2024 года
 

Беларусь

Аб’ява

Беларусь

Парафія імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску запрашае ў пілігрымку на Святую Зямлю ў наступныя дні: з 15 – 23 красавіка 2010 г. (польскамоўны апякун) і 18 – 26 красавіка (рускамоўны апякун).
У кошт паломніцтва (790 еўра) уключан кошты: білетаў на самалёт, начлегаў, снеданняў і вячэраў, падарожжы на аўтобусе да святых мясцінаў, групавая віза, медыцынская страхоўка, уваходныя білеты.
Дадатковую інфармацыю і свае заявы ўдзельнічаць у паломніцтве можна атрымаць па тэлефонах у Мінску: (017 311 – 36 –36), Velcom (029) 611 – 35 –36; MTS (033) 631 – 35 –36.
 

XXIII Реколекции трезвости

Беларусь

26-28 февраля 2010г., г. Барановичи с участием епископа Казимира Великосельца, представителей групп АА из всех регионов Беларуси.
    За информацией обращаться: свящ-к Андрей Врублевский, моб. тел. 80295 88-59-36; в г. Гродно (8-0152)50-20-86, моб. 8029-7864030 - Юрий и Людмила
    Начало реколекций: 26 февраля 2010 г. в 17.00
    Адрес: г. Барановичи, ул. Шевченко 6 (Оплата при заселении)
   

Аб`ява

Беларусь

Парафія імя Божай Міласэрнасці (Гродна, м-н Вішнявец) і св. Францішка Ксаверыя (Гродна, катэдральны касцёл) і архікатэдра ў Мінску запрашаюць у пілігрымкі:
    29 красавіка – 3 мая 2010 г. – Мінск – Гродна – Чанстахова – Вадавіцы – Кальварыя Зэбжыдоўская – Кракаў – Гродна – Мінск.
    7 – 10 мая 2010 г. – Мінск – Гродна – Варшава – Ліхэнь – Гродна – Мінск.
    Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне ў Гродне: (8–0152) 74–61–53; 72–11–68; 8–0295–830702 ці ў архікатэдры ў Мінску.
   

Візіт Мітрапаліта Т. Кандрусевіча ў Германію і ў Аўстрыю

Беларусь

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
24 студзеня 2010 г. пачаўся візіт у Германію і ў Аўстрыю мінска-магілёўскага Мітрапаліта арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і дырэктара каталіцкай дабрачыннай арганізацыі Карытас у Беларусі кс. Віктара Гайдукевіча SDB. Падчас побыту ў Германіі, які закончыўся 31 студзеня, прайшла серыя сустрэчаў з прадстаўнікамі арганізацыі “Renovabis” і нямецкай Карытас з мэтай выпрацаваць напрамак супрацоўніцтва ў сферы дабрачыннай дзейнасці ў Беларусі.
    27 студзеня 2010 г. падчас сустрэчы з біскупам дыяцэзі Лінц у Аўстрыі Людвікам Шварцам дэлегацыя з Беларусі пазнаёмілася з праектамі дыяцэзіі Лінц у сферы новых мас-медыяў і зацікавілася экуменічнай акцыяй пад назвай “Доўгая ноч Касцёлаў”.
   

Мінск. Сустрэча святароў Кальварыйскага дэканату

Беларусь

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
1 лютага 2010 г. у мінскім касцёле імя Узвышэння Святога Крыжа адбылася сустрэча святароў Кальварыйскага дэканату. Душпастыры ўшанавалі Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнтце, канцэлебравалі св. Імшу і маліліся за памерлых ксяндзоў: Яна Адамовіча і Альберта Масальскага, якія працавалі ў тамашнім касцёле.
    Ксёндз Андрэй Бародзіч (дзекан кальварыйскага касцёла) нагадаў, што прызванне да святарскай паслугі з’яўляецца дарам Бога, а не чалавечай заслугай. Таму ён заахвоціў прысутных памаліцца за згаданых памерлых святароў, дзякуючы прыкладу якіх іншыя таксама адчулі Божы заклік.
   

Рытуал “Парадак Канфірмацыі” па-беларуску

Беларусь

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Выдавецтва “Pro Christo” выпусціла ў свет рытуал “Парадак Канфірмацыі” на беларускай мове. Пераклад яе быў зроблены секцыяй па справах перакладаў літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла камісіі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Хутка кнігу можна будзе набыць у дыяцэзіяльных кнігарнях.
   

Патранальнае свята семінарыі ў Пінску

Беларусь

Пінская дыяцэзія
28 студзеня 2010 г. у дзень, у якім Касцёл успамінае св. Тамаша з Аквіну, Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску адзначала свята свайго заступніка. Па традыцыі семінарыйная супольнасць сабралася на св. Імшу, якую цэлебраваў кардынал Казімір Свёнтэк, арцыбіскуп і мінска-магілёўскі Мітрапаліт на пенсіі, апостальскі візітатар Пінскай дыяцэзіі.
    У гаміліі натарыус пінскай курыі кс. Дзмітрый Кернога вылучыў св. Тамаша з Аквіну ў якасці ўзору для пераймання і заклікаў клерыкаў развіваць у сабе найлепшыя чалавечыя духоўныя і інтэлектуальныя рысы.
   

Парафіяльнае свята ў Вертыне

Беларусь

Віцебская дыяцэзія
31 студзеня 2010 г. у касцёле імя бл. Юрыя Матулевіча ў Вертыне (Полацкі дэканат) прайшла парафіяльная ўрачыстасць, у якой удзельнічалі святары Віцебскай дыяцэзіі, вернікі з парафіі дэканату і моладзь з Глыбокага.
    Ксёндз-дзекан Крыштаф Мянкіна з Міёраў цэлебраваў св. Імшу. Падчас гаміліі, якую абвясціў кс. Віктар Місевіч, пробашч парафіі ў Бягомлі, была звернута ўвагу вернікаў на ролю, якую адыгрываў Касцёл у жыцці бл. Юрыя Матулевіча і на значэнне Касцёла ў сучасным свеце.
   

Друя. Маладзёжныя рэкалекцыі

Беларусь

Віцебская дыяцэзія

“Дай мне ўсё!”
– гэтая тэма рэкалекцый, якія прайшлі ў касцёле імя Святога Духа ў Друі (Віцебская дыяцэзія) 29 – 31 студзеня 2010 г. У духоўных сустрэчах, якія праводзіў айцец-рэкалекцыяніст Тадэвуш Дабравольскі SDS, удзельнічалі маладыя католікі з Глыбокага, Браслава, Віцебска, Слабодкі.




   

Старонка 7 з 9:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  19

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.