ГРОДНА
Субота,
12 ліпеня 2025 года |
У імя Міласэрнасці

«Ідзіце да Мяне ўсе, што працуеце і стаміліся пад цяжарам, і Я дадам вам сілы. Вазьміце ярмо Маё на сябе ды вучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі ды пакорлівы сэрцам, і знойдзеце спачынак душам вашым» Мц 11, 28 – 29
З 4 да 19 кастрычніка б.г. у нашай дыяцэзіі будзе адзначацца ТыдзеньМіласэрнасці.
З 4 да 19 кастрычніка б.г. у нашай дыяцэзіі будзе адзначацца ТыдзеньМіласэрнасці.
Тыдзень Міласэрнасці - гэта перыяд аказання бескарыслівай, выплываючай з любові дапамогі людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, і нашай павышанай чуткасці ў адносінах да іх патрэбаў. Сустрэчы, малітвы і акцыі, якія суправаджаюць гэты тыдзень, прапагандуюць ідэю хрысціянскай міласэрнасці.
Гэтая міласэрнасць з’яўляецца нашым абавязкам, пра які мы павінны памятаць заўжды. Напэўна, яна не залежыць ад колькасці аддадзеных рэчаў ці вартасці складзеных дароў. Часам дастаткова сяброўскага людскога жэста дапамогі людзям, якія найбольш гэтага патрабуюць: самотным, пакутуючым ці тым, якія заблудзіліся на жыццёвых ростанях. Абыякавасць можа быць такой балючай! А сяброўская душэўная ўсмешка ці адпаведны жарт могуць быць штодзённым дарам для нашых бліжніх.†

Словы давера: “Езу, давяраю Табе”, укаранёныя ў памяці многіх з нас і напісаныя на абразе Міласэрнага Езуса (які быў намаляваны, дзякуючы пасрэдніцтву бл. Міхала Сапоцькі) дапамагаюць сучаснаму чалавеку перажыць усе перыпетыі зямнога жыцця. Сэрца Езуса, якое выпраменьвае на людзей Божыя ласкі, заклікае нас быць уражлівымі на патрэбы бліжніх. У сёлетнім Тыдні Міласэрнасці ў нас ёсць асаблівая нагода пераймаць Бога ў Яго Міласэрнасці. У нашай дыяцэзіі будзе арганізаваны ў найбліжэйшы тыдзень збор ахвяраванняў, прызначаных для пакупкі падарункаў для дзяцей з бедных сем’яў на свята Божага Нараджэння і на рэчы для ўбогіх і тых, хто знаходзіцца ў патрэбе.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 172 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.