ГРОДНА
Нядзеля,
06 ліпеня 2025 года |
Ружанец – гэта малітва сэрца

” Ружанец – гэта мая любімая малітва! Такая цудоўная! Прыгожая - ў яе прастаце
і глыбіні” Божы слуга Ян Павел II
Папа Бэнэдыкт XVI адказаў так на пытанне пра тое, колькі ёсць шляхоў, што вядуць да Бога: “Столькі, колькі ёсць людзей”. Кастрычнік і звязанае з ім ружанцовае набажэнства з’яўляюцца нагодай для адкрыцця і ўпарадкавання шляха да Бога. Чаму ў нас існуюць праблемы з настойлівасцю на шляху да Бога? Гэта не недахоп жадання ці злая воля: воля – добрая, толькі часта – слабая. Можа ўдасца нам яе ўмацаваць менавіта ў кастрычніку, дзякуючы дару святога ружанца? Ружанец з’яўляецца эфектыўнай зброяй супраць шатана і яго спакусаў. Аднак перш за ўсё ён – гэта асаблівая школа любові, дзякуючы якой мы ствараем сямейную, парафіяльную, усяго Божага люда супольнасці. Існуюць розныя спосабы ружанцовай малітвы. Кожны з нас мае свой уласны метад адгаворвання ружанца, паколькі для кожнага характэрны адзіны і непаўторны спосаб любіць. Ніхто не зможа замяніць яго. Бог жадае тваёй любові. Ён гаворыць кожнаму з нас: калі ты Мяне не любіш, то тваёй адзінай і непаўторнай любоўю ніхто іншы Мяне не палюбіць. †


Таямніца ружанца
У ружанцы заключана таямніца Марыі, аб’яднанай любоўю са сваім Боскім Сынам. І мы, молячыся, вучымся быць усё бліжэй да Яго, жыць у ласцы. Божы слуга ксёндз Францішак Бляхніцкі так выразіўся на адной са сваіх канферэнцый: “Марыя і Хрыстус любяць узаемна адзін аднаго бескарысліва. Хрыстус атрымаў поўны любові адказ на сваю любоў спачатку ад сваёй Беззаганнай Маці. Тады, калі Хрыстус выканаў акт сваёй найбольшай любові на крыжы, то пад ім стаяла Яго Маці. Там наступіла сустрэча любові адкупленай істоты і любові Збавіцеля, Божага Сына, там наступіла аб’яднанне гэтай любові...(...) Калі такім спосабам дзе-небудзь любоў робіцца злабадзённай, то заўжды павінна з гэтага вырастаць новае жыццё (...). Сустрэча адной любові з другой, узаемнае адданне Хрыста і Яго Маці, якая стаяла пад крыжам, аб’яднанне з гэтай любоўю з’яўляюцца крыніцай новага жыцця, вытокам ласкі для чалавека. Таму Марыя - гэта духоўная Маці адкупленага чалавецтва, Маці ўсіх, хто жыве на Зямлі, Пасрэдніца ўсіх ласкаў, Маці Касцёла”. Марыя жадае, каб мы маглі наблізіцца да Езуса і падчас малітвы адчулі сапраўдную радасць Неба. Ці ружанец можа зрабіць нас шчаслівым? Так, калі ён стане малітвай сэрца!Божы слуга Ян Павел II абвясціў перыяд з кастрычніка 2002 г. да кастрычніка 2003 г. годам Святога Ружанца. Святы Айцец, які так бязмежна палюбіў ружанцовую малітву і Марыю, якой быў удзячны за выратаванне свайго жыцця 13 мая 1981 г., няспынна заклікаў нас, каб мы адгаворвалі ружанец, асабліва ў кастрычніку! Ружанец мае надзвычайную моц і сёння гэтая малітва можа змяніць у лепшы бок гісторыю Сусвета і лёс кожнага чалавека.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 179 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.