ГРОДНА
Аўторак,
25 сакавіка 2025 года |
20 верасня 2009 года
◊◊◊
З нагоды дня Нараджэння дарагой Тэклі Залеўскай перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця і радасці, апекі Марыі Панны і Божага благаславення на кожны дзень. Мы дзякуем за прыгожы прыклад веры і добрае сэрца!
Муж, дачка, сыны з сем’ямі, унучкі: Марта, Бажэна, Агата.
|
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Вальдэмару Слоце з нагоды дня Нараджэння хочам перадаць найсардэчнейшыя пажаданні: доўгіх гадоў жыцця ў здароўі, сілаў на кожны дзень душпастырскай паслугі, радасці і задавальнення, зычлівых людзей навокал. Няхай добры Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, а Марыя Панна ахінае плашчом сваёй матчынай апекі.
Удзячныя парафіяне з Вялікай Бераставіцы
|
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі біскупу Аляксандру Кашкевічу перасылаем сардэчную падзяку за ахвярнае абвяшчэнне Божага слова падчас візітацыі ў парафіі ў Дварцы.
Удзячныя парафіяне з вёсак:
Аханяны, Барташы і Коцькі ◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Францішку Галдысю з нагоды Імянінаў перадаём найсардэчнейшыя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў і Божага благаславення, апекі Найсвяцейшай Марыі Панны, душэўнага супакою, радасці і шмат сілаў, стойкасці і запала для абвяшчэння Евангелля. Дзякуем за прыгожы прыклад веры і пабожнасці.
Касцёльны камітэт, ксёндз Віктар,
парафіяне з Сурвілішкаў і парафіяне з Жэмыслаўля ◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Алегу Журоўскаму сардэчна дзякуем за трохгадовую ахвярную працу ў парафіі ў Дварцы. Перасылаем яму самыя прыгожыя пажаданні: нязгаснага запала дзеля абвяшчэння Божага слова, сілаў і стойкасці ў святарскай паслузе, гарачай веры, каб ёй дзяліцца з іншымі, душэўнага супакою і няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці.
Удзячныя парафіяне з вёскаў: Аханяны, Барташы і Коцькі
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Андрэю Лазарэвічу дзякуем за ахвярную працу ў парафіі ў Граўжышках. Мы хочам перадаць яму шчырыя пажаданні: шмат сілаў і нястомнасці для кіраўніцтва духоўным жыццём нашай парафіі, моцнага здароўя на доўгія гады жыцця і няспыннай апекі Марыі Панны, дароў Святога Духа і Божага благаславення.
Сем’і: Каўтуновых, Пяркоўскіх і Зарэцкіх
|
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Юзафу Багдзевічу з нагоды дня Нараджэння хочам перадаць шчырыя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, радасці, штодзённых поспехаў, сілаў і стойкасці на чарговыя гады душпастырскай паслугі, усіх Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Марыі Панны. Няхай прыклад вашай веры, шчырасці і ахвярнасці будзе добрым узорам для пераймання.
Былыя парафіяне з Ліды (Фары)
◊◊◊
Шаноўнаму пробашчу а. Багуславу Вуйтовічу з нагоды Імянінаў - сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сілаў і Божага благаславення ў душпастырскай працы, штодзённай апекі Марыі Панны. Мы дзякуем Вам за ахвярную працу, добрае сэрца, якое кожны дзень выслухае і зразумее. Няхай з Вамі заўжды будуць зычлівыя людзі.
З малітвай III ордэн і касцёльны камітэт з Гальшанаў
◊◊◊
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 282 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.