ГРОДНА
Аўторак,
30 красавіка
2024 года
 

Ці духавенства - аўтарытэт?

Задай пытанне

кс. Андрэй Рылка Кс. Андрэй Рылка – філосаф, тэолаг. Даследуе пытанні адносінаў паміж верай і розумам, рэлігіяй і мараллю. Цікавіцца праблемамі ўплыву стэрэатыпаў на спосаб мышлення і вераванняў людзей.
    - Шаноўны святар, часам можна сутыкнуцца з такім поглядам: веру ў Бога, але не веру святарам, бо бачу іх грахі. Усе мы ў Касцёле маем большую альбо меншую свядомасць сваёй грэшнасці, але як звычайным вернікам, асабліва моладзі, глядзець на грэшнасць святароў?
    Адказ: - Грэшнасць чалавека ў большай ці меншай ступені – гэта смутная рэчаіснасць нашага зямнога жыцця, наступства першароднага граху. Годнымі сакрамэнта Святарства Касцёл прызнае не бязгрэшных, бо такіх няма на гэтым свеце (1 Ян 1, 8), але тых, каго Бог паклікаў і хто на момант прыняцця гэтага сакрамэнта прызнаны дастаткова падрыхтаваным да таго, каб быць дарыцелем Божых ласкаў. Таму грэшнасць святара – гэта пацвярджэнне таго, што ён, як і кожны іншы хрысціянін, недасканалы, а толькі крочыць шляхам удасканалення. Адзін толькі Бог дасканалы на 100 %. Таму бачачы слабасць святара кожнаму хрысціяніну варта задумацца над тым, што ён канкрэтна робіць для таго, каб падтрымаць гэтага чалавека на яго нялёгкім шляху барацьбы не толькі са злом у сабе, але - і ў тысячах вернікаў. Святару не столькі патрэбна крытыка, сколькі падтрымка вернікаў.

-Як, усведамляючы грэшнасць святароў ды і ўсяго Касцёла, прымаць іх як маральны аўтарытэт і слухаць як настаўнікаў?
    Маральны аўтарытэт Касцёла і святарскага служэння проста сыходзіць з аўтарытэта Бога, які іх выбраў. Калі б Касцёл і святары абвяшчалі сябе (свой план збаўлення і сваю мараль), то іх аўтарытэт залежаў бы ад іх узроўню дасканаласці. Але калі яны толькі слугі Пана, то іх мы шануем, як слугаў Бога і слухаем іхнімі вуснамі не іх, але Божае слова. Аўтарытэт святара – гэта перш за ўсё аўтарытэт Божага пасланца і дарыцеля Яго ласкаў. Вядома, што нам хацелася б мець дасканалых слугаў Пана. Але Бог выбірае да святарства такіх хрысціянаў, як мы самі і сярод нас, грэшных людзей. Бог пажадаў збаўляць чалавека цераз такога ж чалавека. І акцэнт тут трэба рабіць на слове Бог, а не - чалавек.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  246

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.