ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Як жыць, каб не звар’яцець

Слова рэдактара

Нумар 17 (286), 20 верасня 2009 годаАднойчы да мяне пазваніў мужчына, які пачаў мне скардзіцца на недахоп часу. Ён меў шмат справаў, якія павінен быў зрабіць толькі ён сам. А з-за недахопу часу яму не заўжды гэта ўдавалася зрабіць. Ён скардзіўся на сваё цяжкае жыццё, на недахоп надзеі на лепшае будучае. Між іншым ён расказаў мне, што ўсё менш знаходзіць час для Бога.
    Вельмі часта сённяшні чалавек – “забеганы”, шмат справаў і абавязкаў засмучваюць яго сэрца. Рознага рода цяжкасці, крызісы, а нават недахопы ў выхаванні абцяжарваюць штодзённае чалавечае існаванне. Часам людзі не заўважаюць адзін аднаго ў гэтых жыццёвых “гонках”. Але ж эгаізм уласных справаў можа знішчыць усё. Таму ў гэтым штодзённым “бегу” часта задумваемся: “ Як жыць, каб не звар’яцець?” Існуюць розныя адказы, пачынаючы ад звычайнай людской падтрымкі тыпа: “Не перажывай, будзе лепей!” аж да магічных спосабаў ажыццяўлення аўтатрэнінга для адпачынка.
Ва ўсім гэтым варта часам мець дыстанцыю да шэрай штодзённасці і прыкласці намаганні для свайго і сваіх блізкіх духоўнага развіцця. Ратункам для чалавека з’яўляецца малітва. Не ўсе ўсведамляюць тое, вырашэнне якога мноства розных справаў можна знайсці падчас размовы з Богам. Псальміст гаворыць: “Дапамога мне прыйдзе ад Бога, што стварыў неба і зямлю” (Пс 121).
   Размова з Богам дае зразумець, што гэта зусім не чалавек з’яўляецца гаспадаром свайго лёса, але -Творца Сусвета. Бог запрашае людзей да збавеннай размовы, а яны ўзносяць да Яго свае думкі. Малітва адлюстроўвае звычайна ўсё, што перажывае чалавек. Гэта не толькі самі словы, якія ён накіроўвае да Бога, але і добрыя чыны, цноты, любоў, якія дазваляюць яму сустрэцца з Творцам. Сустрэча, якая праходзіць у чалавечым сэрцы, з’яўляецца выключнай. Часцей за ўсё на пытанне: “Чаму ты молішся?” гучыць адказ, што Бог слухае малітву і адказвае. Радзей чалавек разумее тое, што дзякуючы малітве ён можа духоўна злучыцца з Богам. Менавіта такая лучнасць патрэбна людской істоце сярод вечных праблемаў, бегатні. Дзякуючы ёй (сувязі з Богам) малітва ажыўляе душу, адкрывае яе на канчатковы сэнс людскога жыцця, актывізуе нашыя магчымасці і накіроўвае да іншых. Малітва з’яўляецца самай распаўсюджанай формай рэлігійнасці, але толькі частка людзей прысвячае ёй штодзённа пэўную колькасць часа.
    Чым больш чалавек “забеганы” і пастаянна спяшаецца, тым больш павінна ў ім абуджацца туга па цішыні, супакоі і жаданне адбудаваць унутраны свет. Для нас, вернікаў, такімі хвілінамі супакою з’яўляецца пара, прысвечаная малітве. Гэта – не аднаразавыя хвіліны, але толькі нашая духоўная сталасць і вернасць Хрысту. Катэхізм Каталіцкага Касцёла (нум. 2725) такім спосабам паказвае сувязь малітвы з нашым жыццём: мы молімся так, як жывём, таму што так жывём, як молімся.
    Таму адказ на пытанне: “Як жыць, каб не звар’яваць?” відавочны: каб не звар’яваць, трэба маліцца!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.