ГРОДНА
Чацвер,
22 лютага
2024 года
 

6 верасня 2009 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Шаноўнаму і дарагому кіраўніку ансамбля Тэрэзе Адамовіч з нагоды дня Нараджэння хочам перадаць самыя сардэчныя і прыгожыя пажаданні: стогадовага жыцця, моцнага здароўя, шчасця і радасці, усмешкі на твары, творчага натхнення на доўгія гады, Божага благаславення і апекі Марыі Панны на кожны дзень жыцця.
Клеменціна і ўвесь калектыў “Матчына песенька” са Станевічаў
◊◊◊
З нагоды 50-ці гадовага юбілею кіраўніку хора “Cantate Domino” Генрыху Давідовічу жадаем здароўя, поспехаў, задавальнення з-за рэалізацыі намераў і планаў: прафесійных і асабістых; творчага запала, каб сумесна з харыстамі з “Cantate Dоmino” праслаўляць песнямі Божае Імя, добрых і зычлівых людзей навокал і Божага благаславення.
Удзельнікі хора “Cantate Domino” /div>
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Пятровічу з нагоды дня Нараджэння жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця і радасці, у працы – мноства сілаў і поспехаў, людской зычлівасці, Божага благаславення, апекі Марыі Панны на кожны дзень жыцця.
Верныя парафіяне са Станявічаў
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Алегу Дулю з нагоды дня Нараджэння перасылаем букет найсардэчнейшых пажаданняў: шчодрых ласкаў і благаславення ад Бога, апекі Марыі Панны, душэўнага супакою, радасці, шмат сілаў і стойкасці, нястомнага імкнення да мэты, задавальнення ад рэалізацыі намераў і планаў, мноства новых ідэй і задумаў, запала дзеля абвяшчэння Божага слова, веры, надзеі і любові, каб дапамагаць людзям знаходзіць Праўду. Мы дзякуем за працу ў нашай парафіі.
З малітоўнай памяццю парафіяне з Начы і Доцішкаў
◊◊◊
Шаноўнай сястры Марыі Стасевіч з Острава з нагоды дня Нараджэння жадаем здароўя, радасці і Божага благаславення. Мы дзякуем за міласэрнае сэрца і дапамогу ў пошуку адвечнай Праўды, за ратунак нашых душаў, за мудрасць, ахвярнасць, малітву і веру.
    Радуйся, сястра, Божай апекай і ў сваёй працы суцяшэнне май. Няхай Табе будзе добра з намі, няхай цвітуць толькі кветкі на Тваім шляху.
Сям’я Воранавых і Аліцыя са Смаргоні
◊◊◊
Паважанай пані Леакадзіі Ластоўскай з нагоды юбілею: 60-ці годдзя з дня Нараджэння жадаем усяго самага найлепшага: Божага благаславення, здароўя, апекі Найсвяцейшай Маці, а таксама шмат радасці, прычынаў да задавальнення і шчасця, любові блізкіх і павагі акружэння.
Сын Кс. Міхал
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Юрыю Грыцко з нагоды дня Нараджэння перасылаем самыя найпрыгажэйшыя пажаданні: нязгаслага запала дзеля абвяшчэння Божага слова, сілаў і стойкасці для святарскай паслугі, гарачай веры, каб мог дзяліцца ёю з іншымі, душэўнага супакою і няспыннай апекі Божай Маці.
Удзячныя парафіяне са Слоніма
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Анатолію Захарэўскаму з нагоды дня Нараджэння хочам перадаць самыя сардэчныя пажаданні: добрага здароўя, шмат сілаў і стойкасці ў душпастырскай працы, добрых і зычлівых людзей навокал, Божага благаславення і апекі Марыі Панны ў кожную хвіліну жыцця.
Удзячныя парафіяне з Міхалішкаў
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Яцку Маркелю з нагоды дня Нараджэння перасылаем самыя шчырыя пажаданні: здароўя, радасці, доўгіх гадоў жыцця, шмат радасці. Няхай добры Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, а Найсвяцейшая Марыя Панна апякуецца Вамі няспынна. Дзякуем за прыгожы прыклад веры і добрае сэрца!
Сем’і: Раманчукоў і Трубей з Гродна
◊◊◊
Шаноўнай сястры Філатэі з нагоды Імянінаў перадаём найсардэчнейшыя пажаданні: здароўя, шчасця, поспехаў і шматлікіх Божых ласкаў. Няхай любоў і супакой у тваім сэрцы жывуць і заўжды хопіць людской зычлівасці.
Сям’я Воранавых і Аліцыя са Смаргоні
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу – словы шчырага жалю і глыбокага спачування з-за адыходу да Нябеснага Каралеўства дарагога бацькі.
Круг Жывога Ружанца з Межанцаў і Алекшышак

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  314

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.