ГРОДНА
Субота,
13 красавіка
2024 года
 

Здравствуй, школа!

Дзіцячы куточак

ЗДРАВСТВУЙ, ШКОЛА!
Здравствуй, школа!
Снова осень.
Вновь зовёт учебный класс.
Мы учителя попросим
Увести в мир знаний нас.

Мы за лето отдохнули,
Подросли, набрались сил.
- Дети, вы готовы к школе? -
Наш учитель нас спросил.



Александр Марюхин
- Мы пришли сегодня в школу,
Чтобы научиться жить,
Быть помощниками дома,
Крепко дружбой дорожить.

Мы без знаний жить не сможем,
Очень нам нужны они.
Станем мы полезны людям,
Мы – хозяева Земли!

Чтоб над нашею планетой
Вечно солнышко светило,
Чтоб всегда смеялись дети,
Мы пришли к тебе, УЧИТЕЛЬ!


Малітва вучня
Пане Езу, Ты ведаеш, якой цяжкай працай ёсць навука, як цяжка рана ўставаць
    і ісці ў школу, нягледзячы на надвор’е.
І яшчэ трэба там ціха сядзець, быць уважлівым, слухаць, што гавораць настаўнікі.
    Часта трэба пісаць тэсты.
А як трэба сачыць за сваім уяўленнем, каб яно не лунала ў аблоках –
    Ты таксама гэта ведаеш.
А дома, Езу, не так лёгка адмовіцца ад тэлебачання і камп’ютара.
    Але я не хачу, каб рэчы кіравалі мной.
Дай мне сілу супраціўляцца спакусам і здолець спакойна выканаць дамашнія заданні.
    Цяжка хадзіць у школу, але дзякую Табе, Езу, за тое, што я магу развіваць свае ўменні,
    якія з’яўляюцца Тваімі дарамі.
Дзякую Табе за маіх настаўнікаў і сяброў: добрых і тых, якія для мяне менш за ўсё мілыя.
Дзякую Табе за нялёгкі высілак па выкананню дамашніх заданняў –
    як добра пазней атрымаць выдатныя адзнакі.
Вучоба – гэта мая праца, гэта маё з Табой “стварэнне” свету.
    Прашу Цябе, Езу, дай мне дар мудрасці і магчымасць развіваць свае здольнасці.
І не дазволь мне быць абыякавым ў адносінах да праблемаў сваіх сяброў.

Дарагія маладыя сябры!
З пачаткам школьнага года вы сустракаеце сяброў, якіх вы не бачылі на працягу трох апошніх летніх месяцаў.Трэба абмеркаваць столькі справаў і столькі ўспомніць з перыяда канікулаў. Акрамя школы вы і далей будзеце сустракаць сваіх калегаў у двары. Але сярод усіх іх заўжды будзе заставацца той адзіны або некалькі, якіх вы называеце сапраўднымі сябрамі. Нам жа так патрэбны людзі, у адносінах да якіх мы можам быць абсалютна шчырымі. Нам патрэбна асоба, у прысутнасці якой мы можам адчуваць сябе самім сабой. Ролю яе адыгрываюць у нашым жыцці сябры. І сяброўства, і любоў – гэта такія пачуцці, якія патрабуюць, каб мы дбалі пра іх увесь час, каб яны не згаслі. Гэта не тое, што аднойчы пачалося і ўжо не зменіцца. Сяброўства (а таксама любоў) – гэта нетрывалыя пачуцці па сваёй прыродзе, якія з цягам часу страчваюць сваю інтэнсіўнасць. Таму пра іх трываласць мы павінны дбаць самі – клапаціцца як пра штосьці вельмі каштоўнае ў нашым жыцці. Кожнае сяброўства, нават, тое якое закончылася, гэта вельмі цэнны досвед. Сяброўства – гэта адна з самых важных вартасцяў у жыцці. Кожны, хто хоча пражыць сваё жыццё паўнакроўна, павінен адчуць сяброўства - гэтае дзівоснае пачуццё. Але каб яго адчуць, трэба каб прайшло шмат часу. Часта людзі думаюць, што ў іх ёсць сапраўдны сябар. Але здараецца так, што яны расчароўваюцца. Аднак у большасці выпадкаў людзі сустракаюцца са шчырым і прыгожым сяброўствам. Часта мы чуем, што такое сяброўства прадаўжаецца шмат гадоў. Аднак ці варта мець сябра?
    Большасць асобаў адкажа, напэўна, суб’ектыўна ў залежнасці ад ўласнага вопыта. Гэта будуць станоўчыя і адмоўныя адказы. Сябра ж варта мець. Але тут узнікае чарговае пытанне: “Кім на самай справе з’яўляецца наш сябар і калі мы можам назваць так дадзеную асобу?” Сябар – гэта той, каму мы можам бязмежна верыць, той, каго мы пазналі з кожнага боку і ў розных сітуацыях. Гэта той, каму мы не баімся расказаць пра свае самыя патаемныя сакрэты, такі наш асабісты “спаведнік”. Гэта наш калега ва ўсім, чым мы цікавімся і не толькі. Калі мы зацікаўлены рознымі справамі, то сябар будзе імкнуцца з намі радавацца і засмучацца, паспрабуе чаму-небудзь навучыцца і штосьці зразумець. Сапраўдны сябар не павінен быць зайздросны ў адносінах да нас, не кажучы ўжо пра тое, што зайздрасць – вельмі дрэнная чалавечая рыса характара.
    Трэба памятаць пра яшчэ адну важную справу: маладыя людзі думаюць часта памылкова, што іх сябрамі могуць быць толькі іх равеснікі. Так і ёсць у большасці выпадкаў з-за наяўнасці праблемаў і зацікаўленасцяў, якія іх хвалююць. Памятайце, што сябрам павінны быць заўжды маці, бацька, сястра ці брат, а нават бабуля ці дзядуля. Гэта яны могуць вам параіць і дапамагчы, падтрымаць у цяжкія хвіліны, таму што яны любяць вас.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  263

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.