ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Успамін з Вільні

Лісты чытачоў

18 – 19 жніўня б.г. так, як і штогод, цераз Гродна прайшла пешая экуменічная пілігрымка “Беласток – Гродна – Вільня”. У гэтым годзе яна была вельмі шматлікая, бо ў ёй прыняло ўдзел ажно 340 чалавек, а з іх ліку – каля 70 асобаў - з Беларусі. Дэвіз сёлетняй пілігрымкі: “Акружым клопатам жыццё, як Марыя, Маці Міласэрнасці”. Падчас паломніцкага шляху кс. Мар’ян Райхель абвясціў шэраг канферэнцый на актуальную тэму: аборты, эўтаназія, in vitro і г.д.
    24 жніўня б.г. з удзячнасцю за пройдзены шлях мы сталі перад цудатворным адлюстраваннем Вастрабрамскай Божай Маці, якая са свайго абраза, як бы гаворыць: «Я радуюся, што вы знаходзіце ў гэтым Доме маёй Міласэрнасці і Божых ласкаў».    Падчас сёлетняй пілігрымкі ўпершыню я ўсведаміла цалкам, як мы сабой сведчым перад людзьмі аб сваёй веры. Людзі, бачачы нас, маюць слёзы на вачах. Яны падрыхтоўваюцца на наш прыход, упрыгожваюць свае хаты і абразы Божай Маці кветкамі, хочуць падзяліцца ўсім, што ў іх ёсць. Для іх кожная пілігрымка – гэта свята. Яны жывуць тым і чакаюць паломнікаў на працягу цэлага года.
    У паломніцтва ў Вільню я ішла другі раз. Яно адрозніваецца ад нашых маладзёжных пілігрымкаў з Гродна: у ёй удзельнічае многа вандроўнікаў старэйшага пакалення. Каб упершыню стаць “на цудоўны паломніцкі шлях” (са словаў песні), трэба мець шмат адвагі, але перш за ўсё даверыцца Богу і Яго Маці, а тады кожны крок набірае надзвычайны сэнс. ×

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  255

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.