ГРОДНА
Серада,
26 студзеня
2022 года
 

Cвятара можна зразумець толькі ў небе

На шляху да святасці

Малое мястэчка з вялікім пробашчам. Так можна назваць французскі Арс са сваім святым святаром. Калі хто-небудзь быў у гэтым мястэчку, то напэўна бачыў помнік пробашчу тамашняй парафіі св. Яну Віянэю: палец святога ўзнесены ўгару, побач стаіць хлопчык і надпіс па-французску: “Ты паказаў мне дарогу ў Арс, а я табе ўкажу шлях у неба”. Гэта менавіта святар паказвае шлях у неба. У цяперашні год Святарства ў чарговых нумарах нашай газеты мы будзем знаёміцца са святарамі нашай дыяцэзіі, якія паказваюць нам шлях у неба. Мы просім Вас, дарагія чытачы, уключыцца ў год Святарства, молячыся за нашых ксяндзоў.
На працягу ўжо 2000 гадоў гучыць голас Хрыста: “Пайдзі за Мной!” Як і тады Бог накіроўвае гэты заклік да тых, каго Ён хоча зрабіць сваімі вучнямі. Гэты заклік і далей застаецца даволі складаным для зразумення. Сёння, калі мы паглыбляемся ўсё больш у таямніцы прыроды, калі чалавека XX ст. вельмі цяжка чымсьці здзівіць, адной з недаследаваных таямніцаў застаецца Хрыстовае святарства. Гэта пра яго святыя пісалі шматтомныя трактаты, а некаторыя ж хацелі акрэсліць гэтае паняцце адным сказам. Маладыя людзі, якія падрыхтоўваюцца да святарства, пытаюць саміх сябе і іншых, якімі ў будучым павінны быць святарамі. Здаецца, менавіта з намерам знайсці адказ на гэтыя пытанні, 19 чэрвеня б.г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI абвясціў ва ўсім Касцёле (з нагоды 150-ай гадавіны смерці Заступніка пробашчаў св. Яна Марыі Віянэя) год Святарства.
Папа, абвяшчаючы гэты год, спадзяваўся, што ён будзе садзейнічаць паглыбленню вартасці і важнасці святарскай паслугі, а таксама будзе нагодай памаліцца за тое, каб Бог адарыў свой Касцёл шматлікімі і святымі святарамі. Заступнікам гэтага года з’яўляецца святы Ян Марыя Віянэй, пробашч з Арс, які таксама быў абвешчаны Заступнікам усіх святароў. Сёння многія выказваюцца на тэму святарства, праводзячы якія-небудзь даследаванні і пытаючы людзей, якім сёння яны хацелі б бачыць святара. Святы Ян Марыя Віянэй сваёй асобай паказаў найлепшым чынам, якім павінен быць святар, які без рэшты аддадзены сваёй справе. Ён дае прыклад святарства, якое можна рэалізаваць і сёння у гэтым загубленым свеце, які адкідвае ўсе вартасці. Прыклад яго жыцця прыцягвае многіх, хто знаходзіць дарогу да Бога і шлях свайго жыцця.
    Ян Марыя Віянэй нарадзіўся 8 мая 1786 г. у сялянскай сям’і ў вёсцы Дардзілы каля Ліёну. Падчас Французскай рэвалюцыі ў 1799 г. ён прыняў патаемна I св. Камунію ў пуні, замененай на капліцу. А паколькі парафіяльныя школы былі закрыты, то ён навучыўся чытаць і пісаць, калі яму было 17 гадоў. Сваё прызванне да святарства ён адчуў хутка: як сам сказаў “як вынік адной сустрэчы са спаведнікам”, калі ён зразумеў, што стаць ксяндзом азначае таксама быць гатовым памерці за гэтую місію. Толькі ў 25 гадоў Ян змог паступіць у духоўную семінарыю, з якой быў праз некаторы час выдалены з-за цяжкасцяў у навуцы. Потым ён быў прыняты, дзякуючы падтрымцы свайго пробашча, які бачыў у гэтым хлопцы штосьці нязвыклае і верыў у тое, што ён мае прызванне да святарства. У 1815 г. хлопец прыняў святарскія пасвячэнні. А праз тры гады ён стаў пробашчам у вёсцы Арс, дзе жыло 230 чалавек. Тут пасяліліся бедныя і нерэлігійныя людзі, пра якіх тады са злосцю гаварылі, што толькі Хрост адрознівае іх ад жывёлы. Жыхары вёскі адышлі ад практыкавання Божых запаведзяў і забыліся пра тое, што такое добры ўчынак і на што павінна быць прызначана нядзеля. Замест таго, каб у гэты дзень ісці ў касцёл, яны праводзілі час у карчме. Не дапамагло ім навярнуцца да Бога ўпрыгожванне святыні, з’яўленне новых абразоў і фігураў. Цэлымі тыднямі працаваў ксёндз Віянэй над сваімі казаннямі, каб яны былі даступны яго слухачам. Здавалася, што зямля, на якую ён высяваў “евангелічнае зерне”, была вельмі цвёрдай і камяністай для таго, каб даць плён. Святар перажываў хвіліны сумненняў, яму здавалася, што ён не справіцца з гэтай працай і яму прыйдзецца прасіць аб пераводзе яго ў другое месца. Ён пачаў пасціць, займацца самакатаваннем, доўга маліцца ноччу за сваіх парафіянаў, лежачы крыжам у пустым касцёле. Ён пачаў наведваць сваіх парафіянаў, цікавіўся іхнім жыццём, дапамагаў найбольш тым, хто ў гэтым меў патрэбу, на што прызначаў грошы ад продажу сваёй мэблі, астаўляючы сабе толькі ложак, два старыя сталы, некалькі крэслаў, жалезную печку і адзін чыгунок. Кс. Ян хацеў жыць як і яго парафіяне ва ўбостве шэрых дзён. Паволі, паступова парафіяне пачалі яго разумець. Ён быў ужо адным з іх, да яго ішлі па дапамогу і параду. Людзі пачалі яго любіць, змянялі свае дрэнныя звычкі, забывалі пра келішак, усё больш іх прыбывала ў касцёл. Яго цікавілі гэтыя людзі, да якіх ён быў пасланы. Ён маліўся часта такімі словамі: “Мой Божа, дай ласку навяртання маёй парафіі. Я гатовы цярпець усё, што толькі Ты пашлеш на працягу ўсяго майго жыцця, але каб яны толькі навярнуліся”. Гэта датычыла дарослых мужчынаў, якія былі далёкія ад Касцёла або рэдка і з нежаданнем хадзілі ў Божую святыню, для якіх ён стаў пазней найлепшым сябрам. Ён сустракаў іх усюды, знаў кожнага, прыцягваў іх казаннямі, якія працягваліся нават гадзіну. Часамі святар памыляўся, іншы раз расхваляваўшыся, перарываў казанне і, указваючы на табэрнакулюм, тонам, які разбройваў, гаварыў: “Ён там ёсць!” Казанні і ўмяшанне пробашча былі такімі станоўчымі, што парафіяне вымушаны былі спачатку зачыніць дзве карчмы ля касцёла, а потым – і наступныя. Калі іх спрабавалі сем разоў адкрыць ізноў, то гэта не ўдавалася. Харызматам гэтага маладога святара было такое адданне сваёй паслузе быць выключна ксяндзом, дарыльшчыкам сакрамэнтаў да такой ступені, што ён паглыбіўся цалкам у дар святарства. Ён быў назначаны канонікам, кавалерам Ганаровага Легіёну, а ўрэшце яго пачалі лічыць святым. Але пакуль ён жыў, то да канца не разумеў, чаму так адбываецца.
    Весткі пра пробашча з Арс разышліся па ўсёй ваколіцы, яго праца ў канфесіянале аказалася нязвыкла плённай. У Арс пачалі прыбываць людзі з усёй Францыі, жадаючы паспавядацца ў ксяндза Віянэя. Ён спавядаў у сваім канфесіянале 30 гадоў, часам на працягу шматлікіх гадзінаў, яднаючы людзей з Богам, даючы добрыя парады на далейшае жыццё. Гэты святы муж разумеў добра пагрозу граху, дзякуючы асаблівай Божай ласцы. Ён ведаў, што толькі ў канфесіянале чалавек можа адрадзіцца да новага жыцця з Богам. Віянэй праводзіў у канфесіянале ад 13 да 17 гадзінаў штодзённа. Лічыцца, што на працягу сарака гадоў працы пробашчам, ён праслухаў каля мільёна споведзяў. Вельмі часта, а перш за ўсё калі перад ім з’яўляліся грэшнікі, якія да канца не ўсведамлялі сваіх грахоў, святы пробашч пачынаў плакаць. Гэта быў уласны боль, сапраўднае цярпенне і часам можна было адчуць боль Бога з-за чалавечага зла, увасоблены ў постаці ксяндза-спаведніка. Нягледзячы на стомленасць, голад і хваробы, ён прадаўжаў сваю працу. Ксёндз Віянэй не толькі адпускаў грахі, але і дапамагаў імкнуцца да дабра. Ён пакутаваў некалькі разоў за тых, хто да яго звяртаўся. Паводле меркавання людзей, якія ведалі яго даволі блізка, акрамя фізічных цярпенняў ён перажываў звышнатуральныя пакуты з-за ўмяшанне д’ябла. Пра яго гаварылі, што ён навяртаў усіх, хто да яго звяртаўся і калі б ён не памёр, то напэўна, навярнуў бы ўсю Францыю. Ксёндз Віянэй маліўся перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам на працягу некалькі гадзінаў. Ён спаў вельмі мала на голых дошках. Калі ў 1824 г. у вёсцы адкрылі школу, то ён вучыў у ёй праўдам

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  340

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.