ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Радасць Назарэта

З жыцця Касцёла

23 жніўня б.г. у Пабрыгіцкім касцёле ў Гродне адбыліся ўрачыстыя вечныя шлюбы 4 сёстраў з манаскай супольнасці сёстраў імя Найсвяцейшай Сям’і з Назарэту. Яны прайшлі падчас урачыстай св. Імшы, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Аляксандр Кашкевіч. Сёстры: Клара Волчэк (Шчучын), Агнес Астравух (Тарнова), Антонія Шэйгерэвіч (Шчучын), Юзэфа Канаева (Тарнова) склалі вечныя шлюбы чысціні, паслухмянасці і ўбоства на рукі правінцыяльнай сястры Нэрэушы. Подпіс пад тэкстамі вечных шлюбаў быў зроблены на адпаведным дакуменце на алтары, каб падкрэсліць вагу ахвяры з жыцця сёстраў для Хрыста. Гады выхавання да манаства былі для іх часам пазнання Езуса, услухоўвання ў Яго словы, вучобы Яго стылю жыцця, усё больш глыбейшага ўваходжання ў таямніцы Яго Сэрца, якое хоча прывесці ўсіх да дому Айца. Адначасова гэта была пара адчування ўласнай слабасці, грэшнасці. Але ў канчатковым выніку перамагло запаўненне Хрыста аб тым, што дастаткова чалавеку Яго ласкі, бо моц удасканальваецца ў слабасці.
Сястра Марыя Клара Волчэк ад Святой Тройцы
Сястра Марыя Клара Волчэк ад Святой Тройцы
    Жыццёвыя шляхі нашых сёстраў адрозніваюцца, бо кожная з іх – індывідуальнасць. Езус Хрыстус аб’явіўся кожнай паасобку і запрасіў пайсці за Ім. Тут у Назарэце мы сталі адной сям’ёй. Я нарадзілася ў Шчучыне, а сястра М. Антонія – у Германіі, пазней жа яна прыехала ў Шчучын. Сястра М. Агнес нарадзілася ў Тарнове каля Ліды, с. М. Юзэфа – у Расіі, але пазней лёс прывёў яе у Тарнова. Я і мае сёстры па манаству нарадзіліся ў каталіцкіх сем’ях, адны з іх былі больш практыкуючымі католікамі, а іншыя - менш. Бог мае свае планы ў дачыненні да кожнай асобы, сям’і і нам яны - невядомыя.

Сястра М. Антонія Шэйгерэвіч ад Езуса
Сястра М. Антонія Шэйгерэвіч ад Езуса
    Кожная з нас інакш пазнавала Бога і прыйшла да Яго сваім шляхам. На працягу доўгіх гадоў я чакала на гэты дзень, калі я буду навекі належаць да Хрыста. І гэты момант надышоў. Езус Хрыстус заключыў са мной саюз, я – Яго узлюбленая навекі. Цяпер у маім сэрцы, перапоўненым вялізнай бязмежнай Божай любоўю, няспынна гучаць словы з кнігі Песня Песняў Саламона: “Мой мілы - мой, а я – Яго” (Песн 2, 16а). У момант складання вечных шлюбаў маё сэрца было перапоўнена вялізнай радасцю, шчасцем, любоўю і супакоем.
Сястра Агнес Астравух ад Езуса, Божага Баранка
Сястра Агнес Астравух ад Езуса, Божага Баранка
    Я – шчаслівая і хачу падзяліцца сваёй радасцю і шчасцем з іншымі, бо толькі дзелячыся, мы можам атрымаць яшчэ больш. Я хачу абвяшчаць усяму свету аб бязмежнай Божай любові, каб кожны мог пазнаць гэтую любоў. Пасля складання вечных шлюбаў мы сталі паўнапраўнымі членамі супольнасці сёстраў імя Найсвяцейшай Сям’і з Назарэту. Знешне ж - засталіся такімі ж самымі, нібы нічога не змянілася, толькі пярсцёнак на пальцы нагадвае, што я аддадзена назаўжды Богу.
Сястра М. Юзэфа Катаева ад Езуса Міласэрнай Любові
Сястра М. Юзэфа Катаева ад Езуса Міласэрнай Любові
    Пасля складання вечных шлюбаў мэта і сэнс майго жыцця не змяніліся. Я хачу і далей пашыраць Валадарства Божай Любові ў сабе і сярод іншых. Разам з сёстрамі няспынна імкнуся да святасці, жадаю быць светам для ўсіх, быць бліжэй да Бога, паглыбляць сваё духоўнае жыццё. Толькі змяняючы сябе можна змяніць іншых. Калі я стану хоць крыху лепшай, свет вакол мяне стане лепшы і прыгажэйшы. Я хачу жыць так, каб сваім жыццём магла паўтарыць за св. Паўлам: “Дык жыву ўжо не я, але жыве ўва мне Хрыстос” (Гал 2, 20а).

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.