ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

26 ліпеня 2009 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды дня Нараджэння перадаём сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў ад Езуса Хрыста, апекі Найсвяцейшай Панны, дароў Святога Духа, здароўя і душэўнага супакою на доўгія гады жыцця, шмат сілаў і стойкасці, запалу для абвяшчэння Божага слова, веры, надзеі і любові, каб дапамагаць людзям знаходзіць Праўду.
Рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Казіміру Мураве з нагоды дня Нараджэння (25 жніўня) хочам перадаць самыя сардэчныя пажаданні: здароўя, мноства салезіянскай радасці ў сэрцы, шмат сілаў і стойкасці ў душпастырскай працы, задавальнення з-за пабожнасці вернікаў. Мы жадаем Вам, каб кожны чарговы дзень жыцця быў багаты верай, надзеяй і любоўю, якімі Вы так шчодра дзеліцеся з вернікамі! Няхай Божая Маці апякуецца няспынна Вамі ў кожную хвіліну жыцця!
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Віншуем паважанага ксяндза Яна Раманчука з днём Нараджэння і жадаем Вам нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, сілаў і стойкасці ў святарскай паслузе, гарачай веры, каб мець магчымасць дзяліцца ёй з тымі, да каго Вы пасланы, шмат цудоўных хвілінаў, душэўнага супакою і няспыннай апекі Марыі Панны.
Мама, брат Часлаў з сям’ёй і сястра Аня
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Субелю з нагоды Імянінаў ад шчырага сэрца перадаём самыя найлепшыя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, мноства прыгожых, спакойных, сонечных і благаславёных дзён, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень святарскай паслугі, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова, зычлівых людзей на жыццёвым шляху.
Удзячныя парафіяне з Сурвілішкаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу-пробашчу Андрэю Лысаму з нагоды дня Нараджэння хочам перадаць самыя шчырыя пажаданні: усіх Божых ласкаў, благаславення ад Езуса, апекі Яго Найсвяцейшай Маці, мноства радасных і шчаслівых хвілінаў у жыцці, шмат прычынаў да задавальнення і зычлівых людзей на жыццёвым шляху.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў,
сям’я Гайдзіс, парафіяне з Суража
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Віктару Велівісу з нагоды Імянінаў перадаём самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, плённай душпастырскай працы, доўгіх гадоў жыцця ў радасным настроі, у шчасці, Божага благаславення, дароў Святога Духа і няспыннай апекі Тракельскай Божай Маці.
Удзячныя парафіяне з Путрышкаў і Грандзічаў
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Казіміру Жывалеўскаму з нагоды дня Нараджэння перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: плённай душпастырскай працы, шмат сілаў і стойкасці ў святарскай паслузе, зычлівых людзей на жыццёвым шляху, моцнага здароўя, мноства прычынаў для радасці, дароў Святога Духа і благаславення ад Езуса Хрыста – Найвышэйшага Святара.
Бацькі і сваякі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды Імянінаў перадаём сардэчныя пажаданні: Божага благаславення на кожную хвіліну жыцця, няспыннай апекі Марыі Панны і здароўя, душэўнага супакою, сілаў і стойкасці, каб крочыць шляхам Хрыстовага святарства.
Парафіяне з вёскі Скерсі
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Раману Катлімоўскаму з нагоды дня Нараджэння хочам перадаць букет найпрыгажэйшых пажаданняў: няхай добры Бог адорвае Вас сваімі незлічонымі ласкамі, няхай Ён ўзмацняе штодзённа веру і надзею, а Найсвяцейшая Маці апякуецца няспынна Вамі! Жадаем, каб кожны Ваш дзень быў радасны, спакойны, шчаслівы і благаславёны!
Семінарыйная супольнасць
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды дня Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: шматлікіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Марыі Панны, дароў Святога Духа, моцнага здароўя, шмат сілаў і нястомнасці, нязгаснага запалу ў працы на ніве Пана.
Вернікі з Рандзілаўшчыны
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Рышарду Перчаку з нагоды дня Нараджэння жадаем шчодрых Божых ласкаў, моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, няспыннай апекі Марыі Панны і шмат спакойных дзён!
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Крыштафу Янасу з нагоды дня Заступніка перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, шчодрых Божых ласкаў, няспыннай апекі Марыі Панны і святога Заступніка, шмат спакойных, добрых і благаславенных хвілінаў. Дзякуем за прыгожы прыклад веры і пабожнасці!
Моладзь з Ашмянаў
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Яну Пузыне з нагоды дня Нараджэння і юбілея святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет сардэчных пажаданняў: шчодрых Божых ласкаў і благаславення ад Езуса Хрыста, апекі Яснагурскай Божай Маці, душэўнага супакою, радасці, шмат сілаў і стойкасці, нястомнага імкнення да мэты, задавальнення з-за рэалізацыі намераў і планаў, мноства новых ідэй і замыслаў, якія наблізяць вернікам Божае слова.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Шаноўнай Ганне Жывушка з нагоды Імянінаў хочам перадаць самыя сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святой Заступніцы, Божага благаславення на кожную хвіліну жыцця, шмат радасці, прычынаў да задавальнення і шчасця, любові ад блізкіх і павагі ад акружаючых.
Рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Аляксандру Брэйве з нагоды дня Нараджэння перасылаем шчырыя пажаданні: няхай добры Бог умацоўвае Вас сваімі ласкамі і напаўняе сэрца супакоем і радасцю, няхай Божая Маці апякуецца заўжды Вамі, а кожны дзень прынясе шмат прычынаў да сапраўднай радасці.З малітоўнай памяццю парафіяне з Дзярэчына

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.