ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

XVII Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна

Езус адышоў на другі бок Галілейскага або Тэберыядскага мора. Ішло за Ім мноства людзей, таму што бачылі цуды, якія Ён чыніў над хворымі.
    Езус узышоў на гару і сядзеў там са сваімі вучнямі. А набліжалася Пасха, юдэйскае свята.
    Калі Езус узняў вочы і ўбачыў, што мноства людзей ідзе да Яго, сказаў Філіпу: «Дзе нам купіць хлеба, каб накарміць іх?» А казаў гэта, выпрабоўваючы яго, бо сам ведаў, што збіраўся рабіць.
    Філіп адказаў Яму: «Хлеба на дзвесце дынараў не хопіць, каб кожнаму дасталося хоць крыху». Адзін з вучняў Ягоных, Андрэй, брат Сымона Пятра, кажа Яму: «Ёсць тут адзін хлопец, які мае пяць ячменных хлябоў і дзве рыбы, але што гэта для такога мноства?»
    Езус сказаў: «Загадайце ім сесці». А было на тым месцы шмат травы. I селі людзі, якіх было каля пяці тысяч.
    Езус узяў хлябы і, падзякаваўшы, раздаў тым, хто сядзеў; таксама і рыбы, колькі хто хацеў. А калі насыціліся, сказаў вучням сваім: «Збярыце кавалкі, што засталіся, каб нічога не змарнавалася». Сабралі і напоўнілі дванаццаць кашоў кавалкамі з пяці ячменных хлябоў, якія засталіся пасля тых, хто еў.
    Калі ж людзі ўбачылі, які цуд учыніў Езус, казалі: «Ён сапраўды прарок, які мае прыйсці на свет». Калі Езус даведаўся, што хочуць прыйсці і схапіць Яго, каб зрабіць каралём, зноў адышоў на гару адзін.

Ян 6, 1-15

Што - самае істотнае ў жыцці?

Шмат аналогій можна знайсці паміж паводзінамі людзей ў пару, калі жыў Езус, і нашымі! Так як калісьці людзі былі схільны абвясціць каралём Езуса за тое, што Ён накарміў іх цудоўным чынам, так і сёння няцяжка было б сустрэць асобы, якія шукаюць “прарокаў”, што раздаюць хлеб. А яшчэ лепш, калі б давалі штосьці да хлеба, хоць бы – рыбу. З гэтага пункту погляду чалавечая прырода застаецца нязменнай. І цяжка здзіўляцца. На гэтай зямлі чалавечы высілак мае мэту: здабыць сродкі для ўтрымання. Калі хтосьці запэўніў бы нам гэта, то адразу ж, напэўна, і сёння гэты чалавек быў бы прыдатны ў якасці ўладара.
    Езус не абмяжоўваўся ў сваёйім дзеянні тленнымі справамі чалавека. Безумоўна, яму не былі чужыя прыземленыя людскія патрэбы: іхняе здароўе, ежа, адзенне. Гэта Ён навучыў нас маліцца: Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння”. Але гэта Хрыстус быў аўтарам словаў заахвочвання: “Спачатку шукайце Божае Валадарства і яго справядлівасці, а ўсё іншае будзе вам дададзена”.
    Можа тут трэба шукаць прычынаў голаду, недастатку ў нашым свеце, незадавальнення сённяшняга чалавека, а Божае Валадарства становіцца ўсё больш аддаленым. Затое ізноў не менш - “прарокаў”, якія нібы “дбаюць” пра наш дабрабыт.
    У Евангеллі ніхто не прасіў Езуса аб цудзе размнажэння хлеба. Ніхто нават гэтага не чакаў. Аднак Збавіцель паклапаціўся пра галоднага чалавека. Кормячы галодных, Ён не меў толькі мэты напоўніць іхнія пустыя жалудкі.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.