ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ Беларусі (33)

Прэса

catholicby2018   Інтэрнэт-партал Касцёла ў Беларусі
   Парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах правяла Купалаў фэст для ўсіх, хто любіць і шануе народнага паэта Беларусі Янку Купалу. Сёлетні фэст праходзіў у 140-ю гадавіну з дня нараджэння славутага беларускага песняра.
    Ян Луцэвіч нарадзіўся ў 1882 годзе ў Вязынцы, быў ахрышчаны ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы старадаўняга мястэчка Радашковічы і атрымаў імя ў гонар Хрыстовага Папярэдніка Яна Хрысціцеля.
    Сёлетні Купалаў фэст складаўся з трох частак. Распачаўся ён св. Імшой, пасля якой адбылася музычная праграма і літаратурная імпрэза. Важнай падзеяй стала бласлаўленне адноўленай мемарыяльнай кампазіцыі, якая нагадвае, што менавіта ў гэтым касцёле 12 ліпеня 1882 года быў ахрышчаны Ян Луцэвіч – паэт Янка Купала.

рэлігійны часопіс    Рэлігійны часопіс
   10 ліпеня 2022 года ў касцёле св. Ігнацыя ў Віцебску а. Віктар Жук склаў свае апошнія манаскія абяцанні, якія прыняў правінцыял Вялікапольска-Мазавецкай правінцыі Таварыства Езуса а. Збігнеў Лячкоўскі SJ.
    Перад абрадам св. Камуніі першы езуіт з Беларусі склаў абяцанні беднасці, чысціні, паслухмянасці, а таксама асаблівай паслухмянасці Святому Айцу. Падчас сваёй фармацыі ў ордэне езуітаў айцец атрымаў добрую багаслоўскую і філасофскую адукацыю.
    14 жніўня 2014 года з рук арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча прыняў святарскае пасвячэнне ў Мінску, з чэрвеня 2019 года з’яўляецца пробашчам парафіі св. Уладзіслава. З таго часу а. Віктар вядзе актыўную дзейнасць па ўсёй Беларусі, распаўсюджваючы ігнацыянскую духоўнасць.
   
   
Беларуская рэдакцыя   Беларуская рэдакцыя
   Упершыню ў гісторыі тры жанчыны сталі членамі ватыканскай Дыкастэрыі па справах біскупаў. Гаворка ідзе пра намінацыю дзвюх манахінь і свецкай верніцы. Сярод іх сястра Рафаэла Пэтрыні, італьянская манахіня з кангрэгацыі сясцёр францысканак Эўхарыстыі, прызначаная ў лістападзе 2021 года Генеральным сакратаром Губернатарата Дзяржавы Ватыкан; сястра Івон Рэнгот, французская манахіня, Генеральная настаяцельніца кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі Хрысціян, вядомых таксама як сёстры салезіянкі святога Яна Боско; і італьянка Марыя Лія Дзэрвіна, старшыня Сусветнага аб’яднання Жаночых каталіцкіх арганізацый.
    Святы Айцец Францішак адзначыў, што жанчыны будуць уключаны ў працэс выбару новых пастыраў дыяцэзій.
   
  Інтэрнэт-партал Гродзенскай дыяцэзіі   Інтэрнэт-партал Гродзенскай дыяцэзіі
   У аграгарадку Абухава каля Гродна заклалі фундамент новага касцёла. Святыню будуюць па ініцыятыве вернікаў мясцовай парафіі бл. Міхала Сапоцькі. Да гэтага часу ў Абухаве не было каталіцкай святыні, а ў аграгарадку пражывае каля 300 католікаў. На працягу дзесяцігоддзяў вернікі наведвалі касцёлы ў розных месцах, у асноўным па вялікіх святах. Інакш кажучы, не так часта, як ім хацелася б бываць у святыні. Парафіяне хочуць, каб будучы касцёл быў сціплы, але прыгожы, невялікі, але ўтульны. Па праекце ён разлічаны прыкладна на 80 сядзячых месцаў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.