ГРОДНА
Панядзелак,
03 кастрычніка
2022 года
 

ХVII Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

ewangelia_lk

24 ліпеня – каментарый да Евангелля
(Лк 11, 1–13)

Багацце малітвы
   Дадзены фрагмент Евангелля гаворыць пра каштоўнасць малітвы.
    У ім мы з самага пачатку бачым, як Езус “маліўся ў пэўным месцы, і калі перастаў, адзін з вучняў Ягоных сказаў Яму: «Пане, навучы нас маліцца»” (Лк 11, 1). Мы не ведаем, што гэта было за месца і калі адбылася размова. На самой справе для св. Лукі гэта няважна. А важна тое, што апосталы бачаць Езуса, які моліцца. Малітва – гэта такі вялікі знак, што яны просяць, каб іх навучылі. Менавіта прыклад малітвы Хрыста фактычна з’яўляецца прычынай “святой рэўнасці” вучняў. Яны бачаць Езуса пагружаным у малітву. Не чуюць, што Ён кажа, але ведаюць, што нешта ёсць.
   Кожны з нас можа адчуць, што гэта ён просіць Хрыста навучыць маліцца. І атрымлівае першую падказку: калі не ўмееш маліцца, ідзі да Пана, Ён цябе навучыць. Гэта падобна на розныя віды практык у прафесійна-тэхнічных школах. Вучні ідуць да свайго майстра, які вучыць іх, як маляваць, як класці плітку, афармляць сады, шыць вопратку і г. д. Ён перадае ім практыку. Тое самае і ў веры: не ведаеш ці не ўмееш маліцца – ідзі да Езуса і глядзі на Яго, слухай Яго, рабі тое, што робіць Ён.
   Хрыстос адразу ж адказвае вучням: “Калі моліцеся, кажыце: «Ойча, няхай свяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Валадарства Тваё. Хлеба нашага штодзённага давай нам кожны дзень, і адпусці нам грахі нашыя, бо і мы адпускаем кожнаму даўжніку нашаму, і не ўводзь нас у спакусу»” (Лк 11, 2–4).
    Езус вучыць, што малітва – гэта праслаўленне Бога, пакорнасць Яму, прызнанне таго, што Ён падтрымлівае наша жыццё, прыняцце прабачэння і жыццё ім адносна іншых, здабыванне сіл, каб трываць у добрым. Такім чынам, яна вельмі багатая. Як зместам, так і формай. Вельмі добра, што нас навучылі малітвам: “Ойча наш”, “Вітай, Марыя”, “Хвала Айцу”, “Веру ў Бога” і многім іншым. Але гэта не вычэрпвае малітву. Бо яна значна большая, чым нашы ўяўленні пра яе.
    Значна глыбейшая, чым наш папярэдні досвед. Аднак кожная яе форма павінна прывесці нас да Езуса.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  89

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.