ГРОДНА
Субота,
25 мая
2024 года
 

Віншаванні! 10 ліпеня

Ад шчырага сэрца

❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму
з нагоды імянін, дня нараджэння і чарговай гадавіны святарскага пасвячэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: сапраўднай радасці і светлай надзеі, здароўя, шчырых і сумленных людзей на жыццёвым шляху, міласэрнасці і велікадушнасці, поспехаў, нязгаснага душэўнага цяпла ў складаным святарскім служэнні. Хочам падзякаваць Вам за разуменне, мудрасць і цярплівасць, шчырую малітву, чулае і добразычлівае сэрца, за апеку і клопат пра нас і нашу святыню, а таксама за ўмацаванне нас у веры і любові да Бога. Няхай Езус падтрымлівае Вас у кожнай справе, Найсвяцейшая Маці Божая Кангрэгацкая заўсёды будзе побач з Вамі, дапамагае ў цяжкія хвіліны сваёй мацярынскай любоўю і клопатам, Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі, Анёл-ахоўнік заўсёды будзе побач, а святы апякун заступаецца за Вас, выпрошваючы ў Пана патрэбныя ласкі.
З малітвай апостальства “Маргарытка” парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне і малітоўная група Маці Божай Кангрэгацкай

22 ліпеня. СВ. МАРЫІ МАГДАЛЕНЫ

❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Уладзіміру Аксенцьеву
з нагоды імянін ад усяго сэрца жадаем, каб здароўе было моцным, жыццё – доўгім, творчыя сілы – бясконцымі, а радасць – штодзённай. Няхай Вас заўсёды асвячаюць прамяні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа, апека Панны Марыі, а Езус адорвае сваімі ласкамі. Няхай любоў і спакой заўсёды яснеюць у сэрцы.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Лядска
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Казлоўскаму
з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, цярплівасці, стойкасці ў жыцці, душэўнага супакою, нястомнасці ў душпастырскай паслузе, а таксама апекі Маці Божай і святога заступніка. Няхай усё Ваша жыццё будзе напоўнена Божым святлом, любоўю і супакоем.
Вернікі в. Малінавая
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Урбану
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сілы, мудрасці і цярплівасці на святарскім шляху. Няхай святы заступнік штодзённа Вамі апекуецца, а Маці Божая ахінае Вас сваім мацярынскім плашчом. Дзякуем за шчырыя малітвы, адкрытае сэрца, дабрыню, цярплівасць і клопат пра людзей ды касцёл.
Касцёльны камітэт і парафіяне касцёла Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Беланосу
з нагоды імянін і 23-яй гадавіны святарскага пасвячэння шчыра жадаем моцнага здароўя і радасці на кожны дзень. Няхай Езус Хрыстус, які паклікаў Вас на святарскі шлях і даверыў выкананне такой адказнай паслугі, адорыць шчодрымі ласкамі і бласлаўленнем. Няхай Маці Божая атуляе Вас сваім плашчом, а святы заступнік апекуецца ў кожную хвіліну жыцця.
Вернікі парафіі Макараўцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віталію Чургану
з нагоды 15-ай гадавіны паслугі ў парафіі ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, поспехаў у святарскім служэнні, людской зычлівасці і апекі нашай Нябеснай Матулі. Дзякуем Вам за шчырую малітву і добрае сэрца.
Вернікі парафіі Перамянення Пана ў Юрацішках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Зянону Рамейку
з нагоды імянін і дня нараджэння складаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай усемагутны Бог і Божая Маці заўсёды маюць Вас у сваёй апецы, Святы Дух умацоўвае на добрыя і годныя справы, Хрыстос з любоўю прытуляе да свайго сэрца, а мы будзем падтрымліваць Вас сваёй малітвай. Жадаем добрага здароўя, радасці і душэўнага супакою, стойкасці ў складаных жыццёвых сітуацыях, а таксама мноства нагод для ўсмешкі, бо Ваша ўсмешка робіць гэты свет лепшым. Дзякуем Вам за паслугу, за супольную малітву, мудрыя навучанні, добрае сэрца і зыч- лівасць да кожнага чалавека.
Ружанцовыя колы і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Астрыны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вінцэнту Лісоўскаму
з нагоды імянін і дня нараджэння прагнем скласці сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў і толькі шчаслівых хвілін. Жадаем шмат радасці ў душпастырскай паслузе, а таксама сілы для рэалізацыі планаў і намераў. Няхай усе людзі, якіх сустракаеце на сваім святарскім шляху, адорваюць Вас дабрынёй і зычлівасцю, а ўсемагутны Бог няхай спасылае на Вас свае шчодрыя дары.
Вернікі парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  221

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.