ГРОДНА
Пятніца,
30 верасня
2022 года
 

Пасля якога граху можна прыступаць да св. Камуніі, а пасля якога трэба спачатку прыступіць да сакраманту паяднання?

Задай пытанне

spowiedź
Усе праблемы, якія тычацца нашай веры, шырока і вычарпальна каментуюцца ў Катэхізісе Каталіцкага Касцёла.
    “Грахі трэба ацэньваць паводле іх цяжару. Адрозненне паміж смяротным грахом і лёгкім, якое ўжо бачна ў Святым Пісанні, было прынята ў традыцыі Касцёла. Досвед людзей яго пацвярджае. Смяротны грэх знішчае ў нас любоў з-за сур’ёзнага парушэння Божага закону; прапануючы чалавеку ніжэйшыя даброты, ён адварочвае яго ад Бога, які з’яўляецца яго канчатковай мэтай і шчасцем. Лёгкі грэх дазваляе любові трываць, хоць крыўдзіць яе і раніць” (ККК 1854, 1855).

   Смяротны грэх мае месца тады, калі ён адначасова датычыць значнай матэрыі і здзяйсняецца ў поўнай свядомасці і дабравольна. Цяжкасць дадзенай сітуацыі лепш за ўсё вызначаць запаведзі. Яны з’яўляюцца ўказальнікамі, якія даюць нам належнае распазнанне (параўн. ККК 1857, 1858).
    Варта таксама памятаць, што хрысціянін павінен пастаянна клапаціцца аб чуласці сумлення. Гаворка аб тым, каб не кіравацца выключна запаведзямі. Напрыклад, у запаведзях няма згадкі пра занядбанне дабра. А часам адсутнасць міласэрнасці, дапамогі, аказанай іншаму чалавеку, могуць быць такім жа цяжкім грахом, як той жа крадзеж. Пан Езус неаднаразова перасцерагаў нас ад толькі фармальнай справядлівасці, якая вынікае са строгага захавання правіл. Хрысціянін павінен быць здольны на большае: дабро, міласэрнасць, павагу і дабрыню нават да сваіх ворагаў.
    Таму, калі Вы робіце рахунак сумлення, прымайце пад увагу не толькі тое, што зрабілі дрэнна. Падумайце, ці не былі цяжкім грахом Ваша абыякавасць і адсутнасць дабрыні.
    Акрамя таго, лепшае рашэнне – спавядацца, калі пачынаеш сумнявацца, цяжкі быў грэх ці лёгкі. Ужо само тое, што Вы задумваецеся над гэтым, з’яўляецца свайго роду папераджальным знакам і сігналам да ўвагі. У гэтым выпадку добра прадставіць міласэрнаму Богу ў сакраманце паяднання ўсе свае слабасці. Прысутнасць ласкі адпушчэння грахоў умацоўвае нас, каб працягваць змагацца са спакусамі, і дае нам сілы трываць у дабры.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  93

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.