ГРОДНА
Нядзеля,
06 кастрычніка
2024 года
 

Мужчынскі і жаночы погляд на сужэнскую блізкасць

Экалогія сужэнства

kochanie1

У мінулым артыкуле я пачала разважаць пра сужэнскую блізкасць і яе ролю ў адносінах мужа і жонкі. Я казала аб тым, што ў сексуальных адносінах ёсць дзве рэальнасці – адзінства і бацькоўства. Часта здараецца так, што сужэнцы ставяць на першае месца задавальненне, якое непазбежна прыводзіць да непаразумення, неда веру і раздзялення. Мы не можам выкінуць з сужэнскай блізкасці бацькоўства, гэта немагчыма. Гэта шлях кантрацэпцыі, які вядзе ў нікуды. Давайце глыбей паглядзім на блізкасць мужчыны і жанчыны.

Мужчынскі погляд
   Podejście Падыход мужчыны вельмі просты. Можна сказаць, што ён гатовы ў любы момант і днём, і ўначы. У лічаныя секунды ўзнікае ўзбуджэнне, якое потым разражаецца. І гэта заўсёды забяспечвае мужчыну аўтаматычна моцнае задавальненне. Моцнае ўзбуджэнне, якое хутка разражаецца, заўсёды дастаўляе задавальненне.
    Нават калі чалавек бяжыць за аўтобусам і паспявае яго дагнаць, ён радуецца. Ясна, што сексуальная напруга ў мужчыны нашмат мацнейшая, чым страх не дагнаць аўтобус. І задавальненне таксама большае. Але механізм падобны. І гэта парадокс: мужчына можа лёгка перажыць сексуальнае задавальненне, і якраз гэта не дазваляе яму ўбачыць сексуальную сферу ва ўсёй паўнаце.
    Мужчына не ведае, якія страхі, бар’еры, жаданні, пачуцці ёсць у жанчыны. І даведацца пра гэта можа толькі ад яе. Такім чынам, ключом да сексуальнага поспеху, калі можна так выказацца, з’яўляецца жанчына.
   
Вераніка Рогач rogacz   – каталічка, шчаслівая жонка і маці траіх дзяцей, псіхолаг і сямейны кансультант. Разам з мужам распрацавала і вядзе курс па навучанні сімптатэрмальнаму метаду распазнавання плоднасці. Звярнуцца за інфармацыяй або кансультацыяй можна праз акаунт жанчыны ў Instagram @veronikarogach (сямейны псіхолаг)

   Жаночы погляд
    Блізкасць адбываецца ў жаночым целе. Гэта вельмі важная псіхалагічная падзея – упусціць кагосьці ў сваё цела. І гэта нельга зрабіць у абы-якіх умовах. Ідзём далей.
    Жанчына ведае, што можа быць зачатае дзіця, хаця і не абавязкова. І калі гэта здарыцца, то яна будзе выношваць дзіця 9 месяцаў, потым нараджаць, карміць. І яна ўсё жыццё будзе маці дзіцяці, якога вынасіла, нарадзіла і выкарміла. Тут успрыманне шлюбнай блізкасці адрозніваецца.
    Мужчына глядзіць на гэта праз прызму некалькіх секунд, а жанчына – заўсёды праз прызму цэлага жыцця. Калі здараецца блізкасць, то, магчыма, жанчына плодная. А калі яна плодная, то можа з’явіцца і дзіця, якому патрэбна маці, але таксама і бацька. Да канца жыцця.
    Насамрэч аб якасці сексуальных адносін судзіць не мужчына, а жанчына. І гэтая якасць залежыць ад абставін, якія ёй забяспечаны. Іх можна сцісла абазначыць псіхічным камфортам. Жанчына не павінна нечага баяцца. Давайце паглядзім, што ляжыць у аснове жаночых страхаў. Гэта можна праілюстраваць дзесяткамі прыкладаў. Самы просты, вонкавы, – каб ніхто не падглядаў у акно. Мужчына без праблем можа зразумець, што трэба закрыць шторы, бо па вуліцы ходзяць людзі.
    Тым не менш, нават самы разумны мужчына можа не паверыць, што жанчыне замінаюць незакрытыя шторы аж на 15-ым паверсе. Бо яму яны не перашкаджаюць. У гэтым праблема мужчыны. Ён павінен паверыць, што калі жанчыне нешта перашкаджае суб’ектыўна, яно перашкаджае і аб’ектыўна.
    Іншая праява жаночага страху ў сувязі з магчымай цяжарнасцю – ці будзе ў дзіцяці бацька на ўсё жыццё. Жанчына мае патрэбу ў такім спакоі. А мужчыны абавязаны гарантаваць гэта сваім жонкам.
    Мужчыне варта хаця б раз на тыдзень паўтараць сваёй каханай: “Не ведаю, што ты там прыдумала, але я заўсёды буду тваім мужам. Нават калі ты ўцячэш, я ўсё роўна цябе знайду”. Але з практыкі кансультавання мне вядома, як часта мужчыны шантажыруюць жонак разводам. Ім здаецца, што запалохванне прымусіць жанчын паводзіць сябе лепш. А ўсё якраз наадварот. Муж не разумее, што гэта разбурае яго сексуальныя адносіны з жонкай. Бо страх прыносіць вялізную шкоду.
    Гэты страх адчуваюць многія жанчыны. Але мужчыны павінны на яго адказаць. І, напэўна, адказ, якога чакаюць усе жанчыны, адзін:
    “Калі дзіця зачатае, то я як яго бацька не дазволю прычыніць яму шкоду. Нягледзячы на тое, што мы яго не планавалі. Нягледзячы на тое, што лічылі, што нам не патрэбна больш дзяцей. Але калі дзіця зачатае, то я як бацька гарантую яго бяспеку. Нават калі б ты звар’яцела і захацела яго забіць, я гэтага не дапушчу”. І тады жанчына можа больш не баяцца. Не баяцца, што нехта падслухоўвае за сцяной. Не баяцца, што ў дзіцяці не будзе бацькі. Не баяцца таго, што будзе, калі з’явіцца дзіця. Калі гэты страх ліквідаваны, то можна будаваць сапраўды глыбокія сексуальныя адносіны. І гаворка не толькі пра фізічныя адчуванні. Гаворка пра вельмі глыбокія ўзаемаадносіны. І мужчыну гэта цяжка зразумець.
    Яшчэ раз паўтару: суб’ектыўны страх жанчыны – гэтая аб’ектыўная перашкода. Калі мужчына не бярэ адказнасць за кожнае зачатае ім дзіця, то жанчына ніколі не дасягне стану поўнага спакою. І тады сексуальная сфера будзе не збліжаць, а аддаляць мужа і жонку, выклікаючы расчараванне.
    І тут ёсць магчымасць, якую даюць метады прыроднага планавання сям’і. Магчымасць спакойна і радасна прымаць сваю плоднасць, распазнаваць сваю плоднасць, узгадняць жыццё з натуральным цыклам жаночага арганізма. Без умяшання, без страху. У згодзе з прыродай.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  87

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.