ГРОДНА
Панядзелак,
03 кастрычніка
2022 года
 

Паўсюдны Касцёл (43)

Варта ведаць


   † Партугалія.  Трэнер зборнай Партугаліі па футболе Фернанду Сантуш прыняў удзел у арганізаванай у Шавішы, на поўначы краіны, сустрэчы з духавенствам, у прыватнасці святарамі і клерыкамі, якія займаюцца спортам. Мерапрыемства праходзіла ў сувязі з падрыхтоўкай да ліпеньскага футбольнага турніру партугальскага духавенства, г. зв. Clericus Cup у Шавішы. Падчас мерапрыемства знакаміты трэнер падзяліўся з удзельнікамі сустрэчы не толькі сваімі ведамі пра футбол, але і вопытам веры. Згадаў таксама сваё навяртанне і ўдзел у дзейнасці каталіцкіх супольнасцей.

    † ЗША. У Злучаных Штатах пачалося трохгадовае Нацыянальнае эўхарыстычнае абнаўленне. Паводле CNA, мэта душпастырскай кампаніі – “натхняць, выхоўваць і аб’ядноўваць людзей у свеце, дзе мала хто ведае, што такое блізкасць з Езусам”. Арганізатары ўпэўнены, што “цуд рэальнай прысутнасці Хрыста можа вылечыць чалавечыя душы”. Амерыканскі епіскапат спадзяецца ў бліжэйшыя тры гады змяніць жыццё многіх католікаў і некатолікаў. Праграма распачалася Годам абнаўлення ў дыяцэзіях. Да чэрвеня 2023 года кожная з іх арганізуе мерапрыемствы, якія павінны паглыбіць разуменне Эўхарыстыі. Акрамя таго, запушчаны праект падрыхтоўкі Місіянераў Эўхарыстыі, задачай якіх стане ўсведамленне людзям, асабіста і ў інтэрнэце, сэнсу гэтага сакраманту. У наступныя два гады мае адбыцца Эўхарыстычнае абнаўленне парафіі, кульмінацыяй якога стане Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс.
   
   † Францыя. Сёлета лакальны Касцёл папоўніцца 117 новымі святарамі. Колькасць новапрэзбітэраў у гэтай краіне застаецца на стабільна нізкім узроўні. Ёсць 72 новыя дыяцэзіяльныя святары, 21 належыць да манаскіх кангрэгацый і 22 – да рухаў, супольнасцей або таварыстваў апостальскага жыцця. 6 святароў былі рукапакладзены для цэлебрацыі старарымскага абраду. Статыстыка, прадстаўленая епіскапатам Францыі, уключае таксама агульную колькасць пасвячэнняў, з улікам новапрэзбітэраў з іншых краін. Усяго іх 122. Гэтая статыстыка, аднак, не бярэ пад увагу 6 французскіх новапрэзбітэраў, пасвечаных у Святарскім брацтве св. Пія Х, адносіны якога са Святым Пасадам да гэтага часу не да канца ўрэгуляваны.
   
   † Нігерыя. Як паведаміў прадстаўнік дыяцэзіі Аўчы, што ў штаце Эдо, у паўднёвай частцы Нігерыі раніцай у нядзелю 26 чэрвеня выкрадальнікамі быў забіты чарговы святар – 41-гадовы кс. Крыстафер Одыя. Ксёндз накіроўваўся на нядзельную св. Імшу ў касцёл св. Міхаіла ў Ікабігба, калі ў 6.30 да яго падышлі ўзброеныя выкрадальнікі. Затым гэтыя людзі забілі святара. Епархія Аўчы пацвердзіла навіну аб смерці ксяндза ў заяве прэс-сакратара кс. Пятра Егелева. Ад 1 студзеня 2022 года ў Нігерыі забілі трох святароў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  89

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.