ГРОДНА
Панядзелак,
03 кастрычніка
2022 года
 

Як добра адпачыць у водпуску?

Дапамагчы добрай радай

wakacje

Можна аднаўляць сілы па-рознаму, але варта памятаць, што адпачываць павінна і сфера цела, і сфера духу.
    Летнія месяцы дазваляюць большасці з нас усё часцей думаць пра водпуск, а таксама выкарыстоўваць час адпачынку. Некаторыя могуць здзівіцца таму, што не ўсе ўмеюць адпачываць. Існуе вялікая група людзей, для якіх адпачынку можа і не быць, якія лічаць сябе працаголікамі, а гэта, на жаль, ужо залежнасць. Аднак варта памятаць, што паўнавартасны адпачынак павінен прысутнічаць у нашым жыцці.

У сучасную эпоху развіцця тэхналогій, хуткага рытму жыцця, зменлівых рэалій у свеце, абавязкаў і ўзрастаючага стрэсу навокал цяжка расслабіцца і добра адпачыць. Сустракаецца ўсё больш выпадкаў хранічнай стомленасці. Такі стан, перш за ўсё, дрэнна адбіваецца на нашым здароўі і прыводзіць да шматлікіх захворванняў.
    Калі чалавеку не хапае адпачынку, гэта таксама адбіваецца на псіхіцы: напрыклад, пагаршаецца канцэнтрацыя ўвагі, надакучвае бяссонніца, з’яўляюцца цяжкія эмоцыі, такія як злосць, нецярплівасць і г. д. Кс. Павел Салабуда,     псіхолаг
   Можна аднаўляць сілы парознаму, але варта памятаць, што адпачываць павінна і сфера цела, і сфера духу. Многія псіхолагі раяць не планаваць дакладна жаданы водпуск, бо часам найлепшым з’яўляецца падыход “будзь што будзе”. Перш чым мы прыступім да планавання водпуску і расслаблення на адпачынку, варта ўзгадаць пра існаванне розных метадаў рэлаксацыі, якія дазволяць нам адпачыць у любы час. У інтэрнэце можна знайсці вялікую колькасць такіх методык. Згадаю некаторыя з іх:
    1. Расслабленне праз дыханне: мозг кожнага з нас мае патрэбу ў кіслародзе. Дзякуючы дыхальнай рэлаксацыі, якая заключаецца ў засяроджванні ўвагі на правільным і поўным паступленні паветра ў лёгкія і выпусканні яго, мы вызваляем розум ад непатрэбных і напружаных думак, а таксама насычаем цела кіслародам.
    2. Музыка глыбокага сну: перад сном можна ўключыць адмысловую расслабляючую музыку.
    3. Візуалізацыя: можна ствараць ва ўяўленні карцінкі. Напрыклад, уявіць месца, дзе будзем адчуваць сябе шчасліва і спакойна.
    4. Існуюць таксама спецыяльныя практыкаванні, такія як трэнінг Шульца або Якабсана.

    Аднак пра водпуск таксама трэба памятаць. Каб адчуваць сябе спакойна, неабходна ўжо напярэдадні адпачынку крыху супакоіць свой розум, суцішваючыся і пазбаўляючыся ад лішніх эмоцый і раздражняльнікаў. Варта дэлегаваць свае абавязкі людзям, якія Вас заменяць, каб у водпуску Вы не думалі пра тое, як там на працы ці дома. Лепш за ўсё ў час адпачынку не кантактаваць з тымі, хто мае непасрэднае дачыненне да Вашай працы і абавязкаў. Працягласць водпуску таксама важная. Сучасныя даследаванні псіхолагаў пацвярджаюць, што для адпачынку 7-9 дзён не дастаткова, бо арганізм яшчэ не здольны ўмацаваць імунітэт. Паспрабуйце прызначыць на гэтую мэту належную колькасць дзён.
    Чарговымі памылкамі, акрамя занадта дакладнага планавання адпачынку, з’яўляюцца таксама злоўжыванне алкаголем, не выпусканне смартфона з рук, разграбанне розных завалаў. Напрыклад, некаторыя бяруць з сабой ноўтбук, каб трохі папрацаваць, але ў водпуску варта адключыцца ад таго, што звязана з прафесійным жыццём.
    На адпачынку варта засяродзіцца тут і цяпер, атрымліваць асалоду ад кожнага імгнення, а пасля вяртання з водпуску знайсці час на адаптацыю. У інтэрнэце таксама шмат інфармацыі і ідэй на тэму адпускнога расслаблення. Напрыклад:
    - узяць з сабой добрую музыку або кнігу для прыемнасці,
    - шпацыраваць без мэты і харчавацца здаровай ежай,
    - не спяшацца і праводзіць больш часу на свежым паветры і г. д.

    Жадаю ўсім добрага і прыемнага адпачынку. Няхай ён будзе эфектыўным і дадасць сіл і матывацыі, каб ставіць перад сабой новыя мэты ў жыцці. Напрыканцы сваіх разважанняў хацелася б падзяліцца з Вамі трапнай думкай невядомага мне аўтара: “Цела чалавека можа адпачыць на пляжы або ў басейне, розум можа адпачыць падчас чытання добрай кнігі, у кіно ці тэатры, але сэрца можа адпачыць толькі ў Богу”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  90

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.