GRODNO
Wtorek,
07 lutego
2023 roku
 

Паглыбляючы веру, фарміруючы розум

Rozważania

Студэнты гродзенскага тэалагічнага каледжа з дырэктарам па навуковай працы а. Анджэем Шчупалам  падчас адпачынку ў в. Новая Руда
Студэнты гродзенскага тэалагічнага каледжа з дырэктарам па навуковай працы а. Анджэем Шчупалам падчас адпачынку ў в. Новая Руда

“Век жыві – век вучыся”. Напрыклад, у каталіцкай навучальнай установе. Варта ведаць, што ў Беларусі дзейнічаюць два тэалагічныя каледжы ў Гродне і Мінску і катэхетычны каледж у Баранавічах.
    Мы папрасілі сёлетніх выпускнікоў Гродзенскага тэалагічнага каледжа імя св. Казіміра распавесці пра час свайго навучання, пра плён, які яны для сябе вынясуць, а таксама спыталі, чаму даросламу чалавеку варта такім спосабам паглыбляць свае рэлігійныя веды.

Валерый і Наталля Вільнеўчыц. Жывуць у горадзе Ліда; Валерый працуе слесарам, Наталля – галоўным бухгалтарам; навучаюцца разам; аб каледжы Наталля пачула ад знаёмых падчас вяртання з рэкалекцый.
Валерый і Наталля Вільнеўчыц. Жывуць у горадзе Ліда; Валерый працуе слесарам, Наталля – галоўным бухгалтарам; навучаюцца разам; аб каледжы Наталля пачула ад знаёмых падчас вяртання з рэкалекцый.

    Валерый: Пра тэалагічны каледж я даведаўся ад сваёй любімай жонкі, якая параіла мне пайсці і павысіць свае рэлігійныя веды пра Бога. Мой лад жыцця ў той час гаварыў аб неабходнасці гэта зрабіць. Каб наша сям’я стала мацнейшай, пазнанне Бога мы вырашылі паглыбляць разам.
    У працэсе навучання стала зразумелым, што рэлігійныя пазнанні – гэта неабходная ўмова для таго, каб узмацняць сапраўдныя хрысціянскія адносіны ў сям’і і грамадстве. Для кожнага чалавека і ў любым узросце.
    Навучанне ў каледжы – гэта насычаны развагамі і дыялогамі аб Божых ісцінах незабыўны час, які накіроўвае на шлях наследавання Хрысту і непазбежна змяняе сэрцы людзей!
   
    Наталля: Пакаленне нашае і бацькоў не мае таго фундаменту, які атрымліваюць нашы дзеці падчас заняткаў па рэлігіі. А калі і мае, то гэтыя веды засталіся на ўзроўні 6-10-гадовых дзяцей.
    Людзям уласцівая цяга да Бога, а гэтую цягу трэба падпітваць новымі ведамі. Трэба таксама быць гатовым да таго, што з чалавека, які валодае пэўнымі ведамі, і спросіцца больш. Чатыры гады вучобы праляцелі вельмі хутка. Былі і ўзлёты, і расчараванні, былі спробы адысці з каледжа, але заўсёды побач знаходзіліся аднакурснікі. Яны ставілі мяне на месца, падбіраючы словы падтрымкі, а часам і штуршком прыводзілі ў пачуцці. Мы вучыліся адзін ад другога і стараліся пазбавіцца ад таго дрэннага, што набылі на працягу жыцця. Экзамены ж, як не дзіўна, асабліва аб’ядноўвалі ўсіх.
    Такое адзінства, перажыванне адзін за аднаго шмат каштуе. Гэтыя пачуцці застануцца на ўсё жыццё! Хачу сказаць дзякуй усім за тое, што яны ёсць!
   
Гражына Падгайская. Жыве ў горадзе Ліда, працуе маркетолагам, пра каледж даведалася ад знаёмых.
Гражына Падгайская. Жыве ў горадзе Ліда, працуе маркетолагам, пра каледж даведалася ад знаёмых.

    З лекцый па маральнай тэалогii ўжо ведаем, што ў духоўным жыццi няма статычнага стану: альбо развіваешся, альбо дэградуеш. Таму, каб задаволiць прагу пазнання Бога, нельга спыняцца. Таксама, акрамя рэлiгiйнай адукацыi i “ежы для розуму”, важна памятаць пра “ежу для душы” – малiтву. У гэтым я пераканалася на асабістым досведзе.
    Азіраючыся назад, разумею, што рашэнне пайсці вучыцца ў тэалагічны каледж было дадзеным Богам другім шансам, каб скончыць некалі распачатую вучобу ў мінскім каледжы: даверыцца, працаваць над сабой i атрымоўваць веды.
    Для мяне, якая працуе дыстанцыйна, выкладчыкi i студэнты каледжа сталi свайго роду “другiм домам” з высокай канцэнтрацыяй аднадумцаў на квадратны метр. Мне найбольш запом- нiлася атмасфера любовi, добразычлiвасцi, радасцi i ўважлівасці да кожнага. Гэта i дыскусii на лекцыях, перапынках, падчас дарогі з Ліды ў Гродна і назад, рэкалекцыi, паездкі на пікнік у Новую Руду, экзамены. А яшчэ асэнсаванне, асаблiва падчас экзаменаў, якiя мы, дарослыя, усё ж такi дзеці.
    З часам пачынаеш разумець вартасць праведзенага ў каледжы часу: змяняешся ты сам i асяроддзе, у якiм жывеш. Лекцыі па маральнай тэалогіі і тэалогіі духоўнасці дапамаглі зрабіць грунтоўнае выпрабаванне сумлення, падрыхтавацца да генеральнай споведзі і пасля больш свядома перажываць гэты сакрамант. Дагматычная тэалогiя стала сапраўдным выклiкам i “трэнажорам” для працы з ганарыстасцю. Малітва зрабілася больш глыбокай i ў той жа час простай. Таксама змянiлiся прыярытэты, з’явілася пачуццё большай унутранай свабоды i спакою, удзячнасцi i радасцi.
    Уcё гэта дзякуючы Богу, якi ўciх нас “запрасiў” i дапамог скончыць вучобу. Працяг будзе.
    Таксама хочацца выказаць словы падзякi айцу Анджэю, выкладчыкам, студэнтам i ўсiм, хто прысвяцiў сябе, свой чаc, каб каледж icнаваў, i праз каго Бог мог нас весцi на працягу чатырох гадоў.
   
Людміла Лапко. Жыве ў горадзе Ліда, індыві-дуальная прадпрымальніца, пра каледж даведалася ад кс. Юрыя Бяганскага.
Людміла Лапко. Жыве ў горадзе Ліда, індыві- дуальная прадпрымальніца, пра каледж даведалася ад кс. Юрыя Бяганскага.

    Працяг рэлігійнай адукацыі важны, таму што чалавек, які адкрывае сваё сэрца для Бога – гэта поспех. Яго веды могуць хаця б адной асобе дапамагчы адкрыцца на Бога, на веру, каб працягваць шлях апосталаў.
    Я вырашыла навучацца ў каледжы, бо чула аб багаслоўскіх навуках, але мала што пра іх ведала і марыла памножыць свае пазнанні. У выніку набыла веды з розных галін: фундаментальнай і маральнай тэалогіі, дагматыкі, сакраманталогіі і ншых.
    За перыяд навучання мне асабліва запомніліся педагогі і кіраўніцтва каледжа, якія імкнуліся данесці важнасць кожнай дысцыпліны. Чатыры гады навучання далі старт, каб не спыняцца, а працягваць самастойныя пазнанні.
   
Людміла Войкель. Жыве ў горадзе Гродна, працуе настаўніцай, пра каледж даведалася з абвесткі ў касцёле.
Людміла Войкель. Жыве ў горадзе Гродна, працуе настаўніцай, пра каледж даведалася з абвесткі ў касцёле.

    На мой погляд, рэлігійная адукацыя даросламу чалавеку неабходная, каб запоўніць прабелы ў гэтай вобласці, калі яны ёсць. У мае школьныя часы забаранялася наведваць касцёл, а тым больш заняткі па рэлігіі.
    У той жа час, нават калі ў дзяцінстве былі закладзены асновы веры, сталеючы, мы змяняемся, інакш пачынаем глядзець на некаторыя рэчы, і тут ужо неабходна зірнуць на сваю веру пад іншым вуглом, у новым святле, трэба паглыбіць яе.
    Я пайшла вучыцца ў тэалагічны каледж, бо хацела больш даведацца аб Богу (кім Ён ёсць, які Ён), аб Традыцыі Касцёла, пазбавіцца ад памылковых поглядаў у пытаннях веры. За перыяд навучання мяне найбольш здзівіла, што пры катастрафічнай загружанасці і імклівым тэмпе жыцця абставіны складваліся так, што ўсё і заўсёды аказвалася зробленым своечасова.
    Лічу, што навучанне ў каледжы прынесла свой вялікі плён. Я ўбачыла, што вакол мяне вельмі шмат добрых, спагадлівых і прыстойных людзей, якіх я раней чамусьці не заўважала. Зразумела, што жыць трэба з пачуццём пастаяннай прысутнасці Бога ва ўласным жыцці – кожны дзень, кожную хвіліну. Свае ж учынкі і рашэнні заўсёды разглядаць праз прызму таго, ці будуць яны даспадобы нашаму Айцу Нябеснаму.
    Яшчэ я зразумела, што трэба заўсёды ўсім прабачаць крыўды і быць вельмі асцярожнай у меркаваннях наконт іншых людзей і іх учынкаў, бо мы не можам ведаць аб прычынах, якія падштурхоўваюць людзей да тых ці іншых дзеянняў.
    Нарэшце, ад граматных і вопытных педагогаў нашага каледжа я атрымала шмат каштоўнай інфармацыі, значэнне якой нельга недаацэньваць не толькі ў аспекце асабістага ўзросту, але і ў паўсядзённым жыцці.
    Я бязмерна ўдзячна Богу, які прывёў мяне ў тэалагічны каледж.
   

   

Numer aktualny

 

Kalendarz 2022

Kalendarz
«Słowo Życia»
na rok 2022

Kalendarz liturgiczny

 
green
Obchodzimy imieniny:
Do końca roku pozostało dni:  328

Czekamy na Wasze wsparcie

skarbonkaDrodzy Czytelnicy!
Prosimy Was o pomoc w głoszeniu Dobrej Nowiny. Czekamy na Wasze listy, artykuły, zdjęcia i wsparcie finansowe gazety. Jako jedna rodzina "Słowo Życia" pragniemy nieść słowo Boże, mówić o Chrystusie i Kościele co raz większemu gronu ludzi na Białorusi oraz poza jej granicami.