ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы

Разважанні з Божым Словам

ewangelia_jn

12 чэрвеня – каментарый да Евангелля 
 (Ян 16, 12–15)

Таямніца Найсвяцейшай Тройцы
   Місія Езуса на зямлі скончылася разасланнем. З таго часу вучні абвяшчаюць Добрую Навіну “ўсім народам” і хрысцяць у імя Айца, і Сына, і Святога Духа. З апостальскіх часоў заклік да веры ў імя Найсвяцейшай Тройцы суправаджае паўсядзённае жыццё. Так мы пачынаем і заканчваем дзень, а на працягу дня – пасілкі, працу, падарожжы і важныя справы. У імя Айца, і Сына, і Духа мы былі ахрышчаны. У імя Найсвяцейшай Тройцы святар адпускае грахі ў сакраманце паяднання. Такім жа чынам мы пачынаем і заканчваем св. Імшу і кожны псалом у Літургіі гадзін. У імя Найсвяцейшай Тройцы мы развітаемся з гэтым светам, каб увайсці ў жыццё вечнае ў Ёй.
   Найсвяцейшая Тройца суправаджае нас кожны дзень і з’яўляецца візітнай карткай кожнага хрысціяніна. Яна побач з намі, бліжэй, чым мы самі да сябе, і ў той жа час з’яўляецца вялізнай Таямніцай.
    Таямніцу Найсвяцейшай Тройцы можна зразумець толькі ў кантэксце любові. Бог любіць свайго Адзінароднага Сына вечнай, абсалютнай, бясконцай любоўю. Глыбіня любові, якая ёсць у Богу, мае асабістае вымярэнне; з’яўляецца невычэрпным Духам. Любоў патрабуе для свайго існавання іншага чалавека, таму што прадугледжвае ўзаемнасць.
    Любоў хоча разлівацца далей, пранікаць ва ўсё. Божая любоў таксама хоча выцякаць на паверхню. Таму Бог стварае свет, стварае чалавека, запрашае яго да блізкага сяброўства з сабой. Сляды Божай любові мы знаходзім ва ўласным жыцці: у любові мужчыны і жанчыны ды ў плёне гэтай любові – у дзецях. Аднак гэта толькі цень, вельмі слабы вобраз безумоўнай, абсалютнай, бязмежнай любові Бога. Урэшце рэшт, “усе нашы крыніцы ў Ім” (параўн. Пс 87 (86), 7) і “ў Ім мы жывём, рухаемся і існуём” (Дз 17, 28).
    Езус Хрыстус стаў чалавекам, каб наблізіць нас да таямніцы Найсвяцейшай Тройцы. Ён уводзіць нас у глыбіню любові. Уводзіць у таямніцу абмену, якая ёсць у Богу, і ў таямніцу давання, а таксама атрымання, у таямніцу ўдзялення сябе тым, хто навокал.
    Таму стараймася пазнаваць ісціны, якія адкрывае нам Трыадзіны Бог.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.