ГРОДНА
Панядзелак,
02 снежня
2024 года
 

Пакліканне - спосаб уступіць у дыялог з Богам

Слова рэдактара

З самага пачатку свайго жыцця мы пакліканы пазнаваць Бога. Пакліканне з,яўляецца ў чалавеку той прасторай, у якой ён павінен пастаянна расці і развівацца. Аднак многія зусім не памятаюць пра гэта ці проста не ведаюць, бо не адкрылі для сябе тую задачу, закладзеную ў людскую прыроду.
    Сёння, у свеце вялікіх хуткасцей, празмернасці інфармацыі і прагрэсіруючай секулярызацыі, сучасны чалавек так часта ўнутрана згублены, не адкрывае многіх рэчаў, якія датычаць яго ўнутранага свету. Жыццё без Бога стала для многіх своеасаблівай мерай сучаснасці і прагрэсу. Таму вельмі лёгка страціць сэнс жыцця і мэту, якой з,яўляецца Бог і сустрэча чалавека з Езусам.

Кожны дзень мы маем так шмат магчымасцей, каб уступіць у дыялог з Богам. Звяртаючыся да Святога Пісання, якое павінна стаць самай важнай кнігай кожнага хрысціяніна, можам лепш пазнаць нашага Пана і Збаўцу. Чытаючы каталіцкую прэсу, пазнаём праўды нашай веры. А ўсе зацікаўленыя тэалогіяй маюць магчымасць вучыцца ў Тэалагічным каледжы св. Казіміра ў Гродне.
    Няхай Найсвяцейшая Панна дапамагае нам слухаць Хрыста, усё больш пазнаваць Яго і верна ісці за Ім!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  30

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.