ГРОДНА
Нядзеля,
19 студзеня 2025 года |
Юбілей святыні і ўнясенне рэліквій у касцёл у Казловічах
![У адпустовую ўрачыстасць з нагоды літургічнага ўспаміну св. Андрэя Баболі ў мясцовы касцёл прыбылі рэліквіі святога.](/images/stories/issues2022/n586/kazlowicze2.jpg)
16 мая ў адпустовую ўрачыстасць з нагоды літургічнага ўспаміну св. Андрэя Баболі ў мясцовы касцёл прыбылі рэліквіі святога.
Гэты дзень для святкавання такога значнага юбілею быў абраны не выпадкова, бо ў парафіі адзначалася адпустовая ўрачыстасць з нагоды літургічнага ўспаміну яе апекуна св. Андрэя Баболі, мучаніка нашай зямлі. Акрамя таго, у гэты дзень у касцёл былі ўнесены рэліквіі святога, перададзеныя ў дар былым пробашчам парафіі кс. канонікам Андрэем Садоўскім, які зараз служыць у Беластоцкай архідыяцэзіі ў Польшчы. Рэліквіі ўнёс у святыню біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
У канцы Эўхарыстыі іерарх падзякаваў пробашчу кс. Яўгену Барысюку за клопат аб святыні і даручаных яму верніках, а парафіянам – за трыванне ў веры і прывязанасць да свайго касцёла. Урачыстасць завяршылася эўхарыстычнай працэсіяй вакол старадаўняга касцёла, які на працягу сваёй гісторыі перажыў многае. У гісторыі гэтай святыні, як у калейдаскопе, змяняліся гаспадары і веравызнанні: грэкакатолікі, рыма-католікі, вернікі Усходняй Царквы і амаль праз шэсцьдзесят гадоў – вяртанне да Рымска-Каталіцкага Касцёла.
![Кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч уносіць рэліквіі св. Андрэя Баболі ў святыню ў Казловічах](/images/stories/issues2022/n586/kazlowicze1.jpg)
Кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч уносіць рэліквіі св. Андрэя Баболі ў святыню ў Казловічах
У канцы Эўхарыстыі іерарх падзякаваў пробашчу кс. Яўгену Барысюку за клопат аб святыні і даручаных яму верніках, а парафіянам – за трыванне ў веры і прывязанасць да свайго касцёла. Урачыстасць завяршылася эўхарыстычнай працэсіяй вакол старадаўняга касцёла, які на працягу сваёй гісторыі перажыў многае. У гісторыі гэтай святыні, як у калейдаскопе, змяняліся гаспадары і веравызнанні: грэкакатолікі, рыма-католікі, вернікі Усходняй Царквы і амаль праз шэсцьдзесят гадоў – вяртанне да Рымска-Каталіцкага Касцёла.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 346 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.