ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Нядзеля Спаслання Святога Духа

Разважанні з Божым Словам

ewangelia_jn

5 чэрвеня – каментарый да першага чытання
(Дз 2, 1–11)

Той, хто яднае народы
    “Калі Усявышні, зышоўшы, мовы змяшаў, Ён раздзяліў між сабой народы; калі ж паслаў вогненныя языкі, да еднасці ўсіх паклікаў. Дзеля гэтага мы ўсе згодна славім Усесвятога Духа”. Гэты спеў, званы кандаком, які гучыць у Царкве візантыйскай традыцыі ва ўрачыстасць Зыходу Святога Духа, падкрэслівае важную для сённяшняга свету праўду: трэцяя Асоба Святой Тройцы – гэта Той, хто яднае людзей.
   Аўтар старажытнага літургічнага тэксту парафразуе вядомы фрагмент з Дзеяў Святых Апосталаў. Вучні Хрыста пасля Зыходу Святога Духа пачалі распавядаць пра Уваскрасенне Госпада на розных мовах, і пілігрымы, што сабраліся ў Іерусалім з розных краін, “былі ўражаныя і здзіўляліся, кажучы: «Ці ж усе тыя, хто гавораць, не галілейцы? Як жа мы чуем кожны сваю мову, у якой нарадзіліся? Парфяне і мідзяне, эламіты і жыхары Месапатаміі, Юдэі і Кападоцыі, Понта і Азіі, Фрыгіі і Памфіліі, Егіпта і частак Лівіі, сумежных з Кірэнай, ды прыезджыя рымляне, юдэі і празеліты, крыцяне і арабы, – мы чуем, што яны гавораць нашымі мовамі пра вялікія справы Божыя»” (Дз 2, 7–9).
    Сёння праблема еднасці паміж народамі ды ўмення людзей дамаўляцца паміж сабой як ніколі актуальная. Ствараюцца міжнародныя арганізацыі, праводзяцца форумы, нарады, сімпозіумы прадстаўнікоў розных дзяржаў. Аднак мы бачым, што народам і дзяржавам цяжка дасягнуць узаемаразумення. Чаму? Адказ таксама можна знайсці ў кандаку на свята Зыходу Святога Духа. Гэты спеў гаворыць, што народы і іх мовы падзяліў Бог. Адбылося гэта пасля таго, як людзі самі захацелі дасягнуць неба і пачалі будаваць Вавілонскую вежу. Але Бог таксама паказаў і шлях пераадолення падзелу.
    Крыніца падзелаў – імкненне чалавека самому вызначаць межы дабра і зла, крыніца ж еднасці – пакора перад Богам і адкрытасць на дзеянне Святога Духа. І нават калі чалавек не называе сябе хрысціянінам, але ў сваіх учынках кіруецца Божай праўдай, Святы Дух дзейнічае ў ім. Нам жа, хрысціянам, асабліва трэба дбаць пра тое, каб жыць у ласцы Божага Духа ды станавіцца па-над падзеламі – нацыянальнымі, сацыяльнымі, палітычнымі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.