ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Адышоў у вечнасць ксёндз прэлат Ежы Лявінскі

З жыцця Касцёла

     3 мая ў Доме міласэрнасці ў Каменцы (дэканат Шчучын) адышоў у вечнасць ксёндз прэлат Ежы Лявінскі, шматгадовы выкладчык Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
     Пахавальная св. Імша ў інтэнцыі памерлага святара, які на нашых землях пашыраў культ Езуса Міласэрнага, з удзелам біскупаў, шматлікіх святароў, манаскіх сясцёр і вернікаў была адпраўлена 6 мая ў гродзенскім касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскім). Пахаванне адбылося ў Гродне на Старых могілках.
lewinski2
Пахавальная ўрачыстасць кс. прэлата Ежы Лявінскага сабрала ўдзячнае духавенства і вернікаў

     Ксёндз прэлат Ежы Мар’ян Лявінскі нарадзіўся 2 студзеня 1930 года ў Дзятлаве. Разам з сям’ёй быў вывезены ў Сібір. Вышэйшую духоўную семінарыю скончыў у Сандаміры (Польшча), там жа 29 мая 1955 года біскуп Ян Лорка ўдзяліў яму прэзбітэрскае пасвячэнне.
     У савецкія часы ездзіў на душпастырскую працу ў Беларусь, Расію і Казахстан, дзе па меры магчымасці абвяшчаў Евангелле, цэлебраваў Імшу, спавядаў. Пасля шасці гадоў душпастырскага служэння быў накіраваны на вучобу ў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт, пасля заканчэння якога абараніў кандыдацкую дысертацыю па кананічным праве. З 1968 па 1990 гады працаваў у дыяцэзіяльнай курыі ў Сандаміры.
     З пачатку існавання Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне быў яе выкладчыкам, некаторы час прэфектам. З’яўляўся Ганаровым капеланам Яго Святасці, Грэміяльным канонікам Сандамірскага капітула, Ганаровым канонікам Гродзенскага капітула.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.