ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

V Велікодная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

biblia

15 мая – каментарый да Літургіі слова
(Дз 14, 21–27; Ап 21, 1–5; Ян 13, 31–35)

Жыць любоўю
   Літургія слова V Велікоднай нядзелі запрашае нас зірнуць на сваё жыццё зусім інакш, чым раней, асабліва на адносіны з іншымі людзьмі. Езус, звяртаючыся да сваіх вучняў, а значыць і да нас, словам “дзеці”, гаворыць вельмі ласкава і цёпла, падкрэсліваючы, што для Яго кожны важны. Ён развітваецца са сваімі вучнямі, бо праз некалькі гадзін, паміраючы на крыжы, перажыве драму адзіноты, адсутнасці іншага чалавека, і таму пакідае нам запаведзь любові.
   Адзін з самых цяжкіх момантаў у жыцці асобы – гэта адзінота. Мы часта баімся яе, асабліва калі нейкім чынам на яе асуджаныя. У такіх сітуацыях мы таксама можам уцякаць ад сяброўства з Богам, а Езус, кажучы “Новую запаведзь даю вам, каб вы любілі адзін аднаго” (Ян 13, 34), запрашае нас ніколі не адчуваць сябе самотнымі, таму што ў нашым жыцці заўсёды прысутнічае Бог.
    Гэтая запаведзь любові з’яўляецца Яго дарам, таму што любоў, якую Ён дае нам, – гэта Ён сам. Тады нават жыццё, пражытае ў адзіноце, не будзе адзінотай, таму што будзе жыццём з Хрыстом. Любіць адзін аднаго – значыць вучыцца любові Хрыста, таму што Езус заахвочвае нас мець такую любоў, якую Бог Айцец мае да Яго і якую Ён сам мае да нас. Многія скажуць, што гэта немагчыма, але Езус заклікае нас праяўляць павагу да іншых. Вобразна кажучы, заахвочвае ўмець заўважыць іншага і падаць яму кубак вады, калі гэта патрэбна.
    Такое стаўленне патрабуе ў нашым жыцці шукання Хрыста, таму што кожны з нас прагне гэтай любові, як лань, якая шукае вады з ручая. Мы прагнем яе, каб падзяліцца ёю з іншымі. Тывайма ў навучанні Езуса. Няхай Эўхарыстыя заўсёды будзе нашай дапамогай і арыенцірам. Падчас яе мы сілкуемся любоўю Хрыста, каб самі маглі жыць гэтай любоўю.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.