ГРОДНА
Панядзелак,
09 верасня 2024 года |
Рэзурэкцыя ў катэдры
Ва ўрачыстасць Уваскрасення Пана біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў св. Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
Пасля двухгадовага перапынку, выкліканага пандэміяй, на пачатку літургіі адбылася рэзурэкцыйная працэсія вуліцамі горада. Падчас працэсіі, у якой неслі Найсвяцейшы Сакрамант, вернікі спявалі радасныя велікодныя песні пад музычнае суправаджэнне духавога аркестра.
Затым усе сабраліся ў катэдры – “маці” святынь Гродзенскай дыяцэзіі, – каб разам “убачыць і паверыць”, што Хрыстос уваскрос, працягвае жыць і дзейнічаць у сваім Касцёле.
Біскуп Аляксандр Кашкевіч у гаміліі падкрэсліў, што Вялікдзень – свята надзеі, бo “ўваскрослы Хрыстос заклікае нас пакінуць цемру граху і смерці і выйсці да дзівоснага святла любові, праўды і жыцця – святла, якое ніколі не будзе мець канца”.
На заканчэнне літургіі іерарх пажадаў вернікам моцнай, непахіснай надзеі, якая вынікае з пасхальнай веры ў перамогу Хрыста і якая будзе святлом на шляху штодзённага жыцця сярод усіх цяжкасцей, клопатаў, цярпенняў і перажыванняў.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 114 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.