ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Як распазнаць жыццёвае пакліканне?

Задай пытанне

mlodziez_przemyska

Няма чалавека без паклікання. Як адкрыць свой шлях? На чым засяродзіцца, а чаго не рабіць? Выбар у жыцці заўсёды звязаны з рызыкай, уласнай адказнасцю і наступствамі, а перадусім з адсутнасцю пэўных адказаў. Паглядзіце, як вы выбіраеце чалавека, з якім хочаце пражыць сваё жыццё: не ведаеце, што будзе на шляху, з чым сустрэнецеся, вядома, вы самі павінны клапаціцца аб гэтай прыгожай любові і кожны дзень развіваць яе ды песціць. Што тычыцца любога паклікання, кожны адчувае дзесьці ў сэрцы, дзе яго месца. Адзіная праблема ў тым, ці дае ён сабе час і прастору, каб разглядзець гэта.

   Адкрываючы сваё пакліканне, варта памятаць пра 4 прынцыпы. Спачатку трэба вырашыць, чым вы хочаце займацца ў сваім жыцці. На парозе дарослага жыцця трэба задумацца аб тым, хто я, як хачу пражыць сваё жыццё, якія мае моцныя і слабыя бакі, ці адчуваю я сябе дарам. Другім крокам у адкрыцці паклікання з’яўляецца малітва – трэба пагаварыць пра пакліканне з Кімсьці, хто стварыў нас, з Кімсьці, хто ведае нас лепш за ўсё. Гэтым Кімсьці з’яўляецца Бог. Патрэбны хвіліны адарацыі, цішыні, чытання Божага слова. Што вельмі важна, падчас малітвы мы можам пачуць і Бога, і ўласнае сэрца, якое падкажа, што выбраць. Важным крокам у распазнанні свайго паклікання з’яўляецца суправаджэнне. Гэта нішто іншае, як дазволіць камусьці дапамагчы нам адкрыць Божы голас і праверыць яго. Можна звярнуцца да святара, манахіні, але таксама і свецкай асобы, вернай свайму пакліканню. Нельга шукаць усё жыццё, у рэшце рэшт трэба рызыкнуць. Чацвёрты крок у распазнанні паклікання – рашэнне. Кожнае рашэнне аб выбары пэўнага шляху вагаецца паміж страхам і рызыкай. У пакліканні не ідзе гаворка пра 100% упэўненасці. Некаторыя людзі адкладаюць сваё рашэнне, пакуль не будуць цалкам упэўнены. Калі выбар адной з дарог мае шанс 50/50 і паказальнік нават трохі перамяшчаецца ў адзін з бакоў, гэта ўжо прыкмета таго, што да гэтага крыху пераважнага пункта трэба ўважліва прыглядзецца.
   Яшчэ некалькі слоў пра пакліканне да выключнага служэння Богу. Сёння маладому чалавеку цяжка пачуць Божы голас, бо ён заняты, вымушаны рэалізоўваць шмат праектаў, гадзіны праводзіць за камп’ютэрам. Тады як адкрыць сваё пакліканне? Як пачуць гэтае “Ідзі за Мною”? Пакіньце ўсё; вазьміце толькі неабходнае; развітайцеся з бацькамі, братамі і сёстрамі; пакіньце тое, чым жылі дагэтуль; папрасіце пробашча, каб адвёў вас у кляштар, у семінарыю, бо, можа, вы ўжо нейкі час чуеце ў сваім сэрцы голас Божы, толькі баіцеся.
   Напэўна, кожны пакліканы перад такім рашэннем правёў духоўную бітву. Колькі яна доўжылася – месяц, год, некалькі гадоў – сакрэт кожнага пакліканага. На самой справе гэтая бітва ў жыцці святара, манаха, кансэкраванай асобы адбываецца кожны дзень. Калі шукаеце адказу на пытанне аб сваім пакліканні, гэта знак, што Бог выразна стукае ў ваша сэрца.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.