ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

ІІI Велікодная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

biblia

1 мая – каментарый да Евангелля
на III Велікодную нядзелю (Ян 21, 1–19)

Дарога любові
   Дваццаць першы раздзел Евангелля паводле св. Яна вядзе нас да берагоў Тыберыядскага возера. Апосталы, якія ў пэўны момант свайго жыцця кінулі сеткі, каб стаць лаўцамі людзей, пасля бурных падзей у Іерусаліме вяртаюцца, каб зноў стаць рыбакамі. На жаль, гэта немагчыма. Пасля шматгадовага знаёмства з Езусам цяжка вярнуцца да старой рэальнасці і ранейшых задач. Тая першая сустрэча з Хрыстом, потым паглыбленая, перамяняе вучняў да такой ступені, што яны губляюць здольнасць выконваць сваю першую прафесію. Ноч без улову становіцца доказам гэтаму.
   Езус, які стаіць на беразе Тыберыядскага возера, паказаны як Той, хто прыходзіць на дапамогу сваім згубленым вучням. Гэты момант з разважаемай сцэны дэманструе нам, што для таго, каб распазнаць Бога, не трэба рабіць нейкія вялікія рэчы. Ён прыходзіць, калі мы займаемся сваімі звычайнымі справамі. Фактычна, перш чым мы вырашым шукаць Яго, Ён ужо знаходзіцца побач. І нават не чакае ад нас незвычайнай любові.
   Калі вучні пасля цудоўнага ўлову рыбы дабіраюцца да берага, яны сустракаюць там Хрыста, які ўжо сам гатуе для іх пасілак і запрашае яго спажыць. Тут выразна бачна спасылка на Эўхарыстыю. Езус ва ўсіх сцэнах пасля ўваскрасення спасылаецца на пасілак і дае пазнаць сябе падчас яго. Так вучні, што ішлі ў Эмаўс, пазналі Яго ў ламанні хлеба. А ў Вячэрніку, калі Езус прыходзіць сам, пытаецца ў вучняў, ці ёсць у іх што паесці. Такім чынам, у гэтых сцэнах Хрыстос становіцца цэнтрам, з якога выпраменьваюць жыццё і любоў.
   Спажыванне ежы з Уваскрослым для Пятра таксама з’яўляецца падставай таго, што спачатку трэба быць сябрам Езуса і ўдзельнікам Стала Пана, а толькі потым можна быць пакліканым да пастырскага служэння. Калі Езус адводзіць Пятра ўбок, Ён не папракае яго ў здрадзе. Хоча ведаць, ці той усё яшчэ любіць, таму што толькі на любові можна аднавіць сапраўдныя адносіны паміж вучнем і Хрыстом.
   Шлях Пятра ад граху да вызнавання любові для нас поўны надзеі. Нават адрачэнне ад Бога можа быць сцёрта актам сапраўднай любові. Няхай дарога любові ніколі ў нас не загіне.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.