ГРОДНА
Панядзелак,
28 красавіка 2025 года |
Метады распазнавання плоднасці – вера ці веданне?

– Я не веру ў гэтыя метады, – кажуць мне звычайна.
– Не верыце? – адказваю я з усмешкай. – Я таксама не веру ў метад. Гэта пытанне не веры, але ведаў. У гэта не трэба верыць. Гэтаму трэба навучыцца і праверыць. Вера патрэбная, каб паверыць у паходжанне чалавека ад Бога, паверыць у тое, што Бог дае чалавеку заданне і розум, здольны зразумець законы прыроды. Вам толькі не хапае ведаў аб тым, калі жанчына можа стаць маці.
– А калі метад падвядзе? – тады адказваюць мне.
– Метад не можа падвесці, – зноў усміхаюся я. – Падвесці могуць людзі: бо гэты “метад” заснаваны на тым, што ў перыяд, калі муж і жонка могуць стаць бацькамі, вы ўстрымліваецеся ад дзеянняў, якія могуць прывесці да зачацця.
Метад, заснаваны на адмове, не можа падвесці, бо без інтымнай блізкасці бацькоў дзіця не з’явіцца. Ваша рашэнне павінна быць сумесным: мы абодва ведаем, у чым справа, абодва ведаем, калі жанчына можа стаць маці, і калі сумленне падказвае, што цяпер дзіцяці не павінна быць, то сужэнская блізкасць адбываецца ў тыя дні, калі зачацце немагчыма. Дакладнае рашэнне, прынятае ў згодзе з сумленнем, правільна рэалізаванае, дазваляе знайсці выхад з няпростай сітуацыі.
Апрыёрныя сцвярджэнні “Не веру ў метады распазнавання плоднасці” ці “Гэтыя метады малаэфектыўныя” з’яўляюцца прычынай здзяйснення граху выкарыстання кантрацэптыўных сродкаў.
Сужэнскім парам заўсёды рэкамендую навучыцца назіраць за сабой, прыстасавацца да натуральных рытмаў – і канфлікт з сумленнем знікне. Знікне страх перад “пазапланавым” дзіцём, таму што любыя штучныя прэпараты могуць падвесці. Нягледзячы на выкарыстанне кантрацэптыўных сродкаў, у некаторых жанчын адбываецца зачацце, хоць відавочна, што калі ўстрымлівацца ад інтымнай блізкасці, то дзіцяці не будзе, а значыць, не будзе і ніякай няўпэўненасці.
Кожны можа быць на сто працэнтаў упэўнены, што калі не было блізкасці, то не будзе і зачацця. Гэтая простая ісціна не патрабуе доказаў.
Не трэба верыць у эфектыўнасць метаду. Трэба праверыць яго і навучыцца ім карыстацца.

|
< Папярэдняя |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 248 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.