ГРОДНА
Субота,
18 студзеня 2025 года |
Пальмовая нядзеля ў гродзенскай катэдры
10 красавіка, у нядзелю Мукі Пана, якая распачынае Вялікі тыдзень, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў св. Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
У гэты дзень у святыні чыталася апісанне Мукі Пана, пасля чаго іерарх звярнуўся да вернікаў з гаміліяй.
Біскуп адзначыў важнасць Пальмовай нядзелі, якая нагадвае пра ўезд Езуса ў Іерусалім, каб там памерці ды ўваскрэснуць, і распачынае святкаванне пасхальнай таямніцы. Іерарх заклікаў перажыць Вялікі тыдзень, які распачынаецца ў Пальмовую нядзелю, годным і належным чынам.

Таксама біскуп блаславіў пальмовыя галінкі, якія вернікі па традыцыі прынеслі ў святыню на памяць пра ўваход Езуса ў Іерусалім.
Звычай бласлаўлення пальмовых і вербных галінак з’явіўся ва ўсім Касцёле ў XI стагоддзі. Пасля вяртання дадому, некаторыя вернікі змяшчаюць пабласлаўленыя галінкі за крыжы і абразы. Раней іх таксама ўтыкалі на полі, каб Бог аберагаў пасевы ад граду, засухі і празмерных дажджоў.

< Папярэдняя |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 348 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.